Грамадства

Саюз турыстычных арганізацый просіць урад дазволіць паўгода не вяртаць сродкі кліентам за пуцёўкі

Рэспубліканскі саюз турыстычных арганізацый адправіў у Міністэрства спорту і турызму ліст з прапановамі, якія закліканы не дапусціць краху турыстычнага рынку.

Фота: pixabay.com

Ваенныя дзеянні, санкцыі, закрыццё неба, прыпыненне палётаў і забароны на авіяпалёты ‒ усё гэта цалкам змяніла турызм у нашым рэгіёне. Пры гэтым расейскія і ўкраінскія кампаніі з прадстаўніцтвамі ў Беларусі адыгрываюць значную ролю ў фармаванні айчыннага рынка турпаездак.

Што адбываецца з гэтымі паездкамі зараз?

Цяпер украінскія і расійскія тураператары і іх прадстаўніцтвы ў Беларусі анулююць заяўкі беларускіх турагенцтваў.

Прадстаўніцтва ўкраінскай кампаніі Join Up у лісце сваім партнёрам паведаміла аб наступленні форс-мажорных абставін і спыненні аперацый з замарожваннем грашовых сродкаў агенцтваў і партнёраў. Прадстаўніцтвы расійскіх тураператараў, у асноўным, прапануюць ануляцыі з дэпанаванне сродкаў кліентаў у лік будучых паездак (інфармацыя размешчана на сайтах кампаній).

Пры гэтым ад выканання сваіх абавязацельстваў па меры ўрэгулявання сітуацыі названыя кампаніі не адмаўляюцца.

«У сувязі з гэтымі абставінамі ў беларускіх партнёраў і агенцтваў узнікаюць фінансавыя абавязкі перад спажыўцамі, якія немагчыма выканаць, ‒ паведамляе РСТА. ‒ Для недапушчэння краху айчыннага рынку і масавага банкруцтва турыстычных агенцтваў Рэспублікі Беларусь Рэспубліканскі Саюз турыстычных арганізацый просіць унесці ў Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь прапанову аб увядзенні часовага мараторыя на вяртанне грашовых сродкаў спажыўцам па гэтых турах тэрмінам на шэсць месяцаў».

Дадамо, што беларускі турбізнес ужо сутыкаўся з сітуацыяй масавай адмены палётаў і тураў. Гэта было ў 2020 годзе, калі свет патрэсла першая хваля пандэміі каранавіруса. Тады беларускаму рынку ўдалося выстаяць і масавых банкруцтваў не адбылося толькі дзякуючы разумнаму падыходу спажыўцоў, якія не сталі тэрмінова патрабаваць вяртання сродкаў за ўжо выплачаныя туры. Цяпер айчынны турбізнес таксама разлічвае на разуменне і здаровы сэнс кліентаў, а таксама на тое, што дзяржава прыме разумнае рашэнне, даўшы фірмам адтэрміноўку для пошуку кансэнсусу і рашэнні праблем.

Каментары

Цяпер чытаюць

Радыёвядучы расказаў пра ўнутраную кухню АНТ — і пра тое, як ператварыўся ў палітвязня

Радыёвядучы расказаў пра ўнутраную кухню АНТ — і пра тое, як ператварыўся ў палітвязня

Усе навіны →
Усе навіны

«Не выпускае Літва». Чаму перавозчыкі масава адмянілі аўтобусы паміж Мінскам і Вільняй?5

Закінуты санаторый на Браслаўскіх азёрах зноў трапіў на аўкцыён. Тры гады таму інвестар купіў яго за рэкордную суму

З 1 верасня ў беларускіх школах увядуць новыя прадметы8

Лінгвістычны ўніверсітэт цяпер будзе звацца іначай. Ранейшую назву Лукашэнка палічыў «мацернай»29

Тэйлар Свіфт абвясціла пра выхад новага альбома4

Марсіянскі метэарыт прадалі на аўкцыёне за вялікія грошы. Улады афрыканскай краіны пратэстуюць2

Сярэдні кошт арэнды кватэры ў Мінску павялічыўся на 10-15%

Удзельнікаў пратэстаў шукаюць па польскай кнізе з фотаздымкамі з маршаў7

Загінуў на вайне зяць Іосіфа Прыгожына5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Радыёвядучы расказаў пра ўнутраную кухню АНТ — і пра тое, як ператварыўся ў палітвязня

Радыёвядучы расказаў пра ўнутраную кухню АНТ — і пра тое, як ператварыўся ў палітвязня

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць