Свет

Пераважная большасць еўрапейцаў падтрымлівае пастаўкі зброі Украіне і санкцыі супраць Расіі

Амаль 80% жыхароў Еўрасаюза выступаюць за эканамічныя санкцыі супраць Расіі, нягледзячы на тое, што яны з'яўляюцца балючымі для ўсіх бакоў. Пра гэта сведчыць апытанне, праведзенае ў Германіі, Францыі, Італіі і Польшчы.

Падчас апытання, што правялі 3—7 сакавіка, пасля ўвядзення самых жорсткіх пакетаў санкцый, еўрапейскіх грамадзян пыталіся пра тое, ці падтрымліваюць асабіста яны эканамічны ціск, уведзены Захадам супраць Расіі.

Самай нізкай сярод апытаных дзяржаў аказалася падтрымка антырасійскіх эканамічных санкцый у Францыі, але і яна з'яўляецца вельмі высокай. 72% французаў падтрымліваюць жорсткі санкцыйны ціск (з іх 48% «безумоўна», 24% «хутчэй» падтрымліваюць). Толькі 7% «наогул не падтрымліваюць» і 9% «хутчэй не падтрымліваюць» уведзеныя санкцыі, 12% не вызначыліся.

У Германіі і Італіі падтрымка санкцыі значна вышэйшая — па 80% заявілі адносна падтрымкі (57% за безумоўную падтрымку).

У Польшчы падтрымка ціску на РФ з'яўляецца абсалютнай — 91% за, 79% безумоўна за.

У экстрапаляцыі на ўсё насельніцтва Еўрасаюза даследаванне прагназуе 79% падтрымкі.

Ва ўсіх апытаных краінах ёсць таксама падтрымка пастаўкі вайсковага абсталявання ва Украіну. У Францыі гаворка ідзе пра 65% прыхільнікаў, 20% праціўнікаў і значную частку (15%) нявызначаных. У Германіі 66% падтрымліваюць пастаўкі зброі, 28% супраць. У Італіі падтрымка найменшая, але таксама адносна высокая — 57% за 35% супраць.

У Польшчы падтрымка паставак зброі з'яўляецца абсалютнай — 91% за, толькі 5% супраць.

Даследаванне сумесна правялі французскі Фонд Жана Жарэса (аўтарытэтная арганізацыя, набліжаная да Сацпартыі) і ўкраінская Ялцінская еўрапейская стратэгія (Yalta European Strategy, YES). У тэрмін з 3 па 7 сакавіка па іх замове сацыялагічныя кампаніі апыталі больш за 4000 чалавек па рэпрэзентатыўных выбарках, якія прадстаўляюць насельніцтва Германіі, Францыі, Італіі і Польшчы, старэйшае за 18 гадоў. 

Каментары

Цяпер чытаюць

«Шынвізэ — кончаны садыст». Адзін з адыёзных начальнікаў калоніі Бабруйска перабраўся ў Германію1

«Шынвізэ — кончаны садыст». Адзін з адыёзных начальнікаў калоніі Бабруйска перабраўся ў Германію

Усе навіны →
Усе навіны

«Я паабяцаў камітэтчыкам». Юрась Зянковіч плануе адсудзіць грошы ў сілавікоў2

Рубіа: Трамп не разглядае сустрэчу на Алясцы як саступку Пуціну6

Вядучая АНТ Наталля Немагай адпачыла ў акупаваным Крыме ФОТЫ24

Заснаваны беларусам стартап збіраецца купіць Google Chrome за $34,5 млрд3

Кавалеўскі: У 2021-м Макей спрабаваў папярэдзіць нас пра стратэгію, якую мы выкарыстоўваем36

Адзін з самых вядомых футбалістаў БАТЭ заняўся продажам ровараў

У некалькіх краінах успышкі віруса Чыкунгунья. Што гэта такое і ці баяцца беларусам?2

Мадонна заклікала Папу Льва XIV прыехаць у Газу, пакуль не стала занадта позна5

Зяленскі: Я не чуў ніводнай прапановы, якая б гарантавала, што заўтра пасля выхаду з Данбаса не пачнецца новая вайна8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Шынвізэ — кончаны садыст». Адзін з адыёзных начальнікаў калоніі Бабруйска перабраўся ў Германію1

«Шынвізэ — кончаны садыст». Адзін з адыёзных начальнікаў калоніі Бабруйска перабраўся ў Германію

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць