Амерыканская разведка ўжо назірае адвод часткі расійскіх войскаў ад Кіева
Як паведамляе CNN са спасылкай на высокапастаўленыя крыніцы ў Адміністрацыі ЗША, расійскія батальённыя тактычныя групы ўжо пакінулі некаторыя раёны, якія прылягаюць да ўкраінскай сталіцы. У разведцы гэта ахарактарызавалі як «сур'ёзны стратэгічны зрух».

Суразмоўцы тэлеканала лічаць, што Расія можа прыкрыць адступленне паветранымі і артылерыйскімі бамбардзіроўкамі Кіева.
У той жа час афіцыйныя амерыканскія асобы папярэджваюць, што расійскія войскі заўсёды могуць зноў разгарнуцца, калі дазволяць баявыя ўмовы.
Каментары