Свет3737

Польшча закідае Расеі генацыд

Польскі Сойм асудзіў уварванне Чырвонай Арміі 17 верасня 1939 году ў Заходнюю Беларусь і Заходнюю Украіну.

Польскі сойм прыняў рэзалюцыю з асуджэньнем уварваньня Чырвонай Арміі 17 верасьня 1939 году ў Заходнюю Беларусь і Заходнюю Украіну,

якія паміж дзьвюма сусьветнымі войнамі ўваходзілі ў склад польскай дзяржавы.

Прысьвечаныя гэтым падзеям рэзалюцыі польскі сойм прымае ня першы год, але ўпершыню ў ёй ужытае слова «генацыд» адносна дзеяньняў СССР супраць Польшчы.

Падставу для ўварваньня Чырвонай Арміі даў пакт Молатава‑Рыбэнтропа. У выніку «Польшча пала ахвярай двух таталітарных рэжымаў — нацызму і камунізму». Асуджаючы агрэсію савецкіх войскаў, аўтары рэзалюцыі адзначаюць, што польскі лёс падзялілі многія іншыя народы Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы. Паводле сойму Польшчы, «арганізацыя сыстэмы, даўжыня і маштаб зьявы надалі гэтым злачынствам, у тым ліку катынскаму злачынству, прыкметы генацыду».

Рэзалюцыю прынялі без галасаваньня і дэбатаў.

Дакумэнт быў узгоднены на мінулым тыдні сьпікерам сойму Браніславам Камароўскім падчас кансультацый з усімі фракцыямі парлямэнту. У будынку сойму знаходзіліся сем’і палякаў, расстраляных у Катыні ў 1940 годзе.

У заключнай частцы дакумэнту сойм заклікае расейскі бок да сумесных салідарных дзеяньняў па абнародаваньні і асуджэньні злачынстваў часоў сталінізму.

Гісторык Анатоль Грыцкевіч назваў гэтую рэзалюцыю «заканамернай для Польшчы»:

«Яна фактычна ня толькі супраць Савецкага Саюзу. Яна супраць цяперашняй імпэрыялістычнай палітыкі Расеі, у тым ліку ў дачыненьні да Беларусі. Яны падыходзілі да гэтага ўжо даўно. І для Польшчы насамрэч пачатак Другой сусьветнай вайны быў ударам з аднаго і з другога бакоў. Самае цікавае, што гэтага не ўкрывалі і кіраўнікі СССР. І, зразумела, гэта была агрэсія як Нямеччыны, так і Савецкага Саюзу. Гэта нават з пункту гледжаньня Беларусі мы павінны лічыць. Беларусь была аб’яднана. Але аб’яднана не для беларускага народу, а для імпэрыялістычнай палітыкі Сталіна і Савецкага Саюзу ў 1939 годзе. Аб’яднаньне фармальным было. Фактычна, Заходняя Беларусь трапіла з адной няволі ў другую».

Паводле былога старшыні Вярхоўнага Савету Беларусі Станіслава Шушкевіча, у палякаў ёсьць усе падставы казаць пра «прыкметы генацыду». Ён нагадаў, што пасьля далучэньня этнічных беларускіх земляў да СССР сотні тысяч людзей былі адпраўлены ў Сыбір, былі зьнішчаны:

«Фактычна спадкаемцам савецкай палітыкі, спадкаемцам СССР зьяўляецца Расея. Так што гэта можа мець адносіны да расейска‑польскіх стасункаў. І тое, што Расея дагэтуль на афіцыйным, дзяржаўным узроўні не прынесла прабачэньня за Катынь, я думаю, дае падставы для таго, каб пра гэта нагадвалася. І каб нагадвалася, што імпэрскія амбіцыі Расеі афіцыйна не ўтаймаваныя. І таму ёсьць усе падставы прымаць такое рашэньне».

Каментары37

Цяпер чытаюць

Позна ўвечары Лукашэнка паразмаўляў яшчэ і з Джонам Коўлам. Імаверна, гаворка ішла пра ўмовы і тэрміны вызвалення палітвязняў2

Позна ўвечары Лукашэнка паразмаўляў яшчэ і з Джонам Коўлам. Імаверна, гаворка ішла пра ўмовы і тэрміны вызвалення палітвязняў

Усе навіны →
Усе навіны

Аўтобус з Вільні ў Мінск не прапусцілі праз мяжу, пасажыры дабіраліся самі 

Былы віцэ-прэм'ер Русы назваў Аляску рускай зямлёй18

Саміт на Алясцы: пазітыўны, негатыўны і іншыя сцэнары для Украіны7

Сярэдняя цана метра ў Мінску — 1754 даляры

Як спецслужбы ЗША рыхтуюць сустрэчу Трампа і Пуціна на Алясцы1

Мінчук не верыў, што маці не можа хадзіць, і жорстка забіў яе. Родныя раней ужо выклікалі на яго міліцыю2

Палітзняволеная мадэль Вераніка Жалубоўская выйшла на свабоду

Паспяховая топ-мадэль жыве ў беларускай вёсцы — з ганарараў ад Dior і Versace купіла бацькам карову8

Беларускі дызайнер стаў сусветна вядомым дзякуючы дзіўным відэа — іх глядзяць дзясяткі мільёнаў чалавек25

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Позна ўвечары Лукашэнка паразмаўляў яшчэ і з Джонам Коўлам. Імаверна, гаворка ішла пра ўмовы і тэрміны вызвалення палітвязняў2

Позна ўвечары Лукашэнка паразмаўляў яшчэ і з Джонам Коўлам. Імаверна, гаворка ішла пра ўмовы і тэрміны вызвалення палітвязняў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць