Эканоміка11

У якіх раёнах рэальныя заробкі змяншаюцца найхутчэй?

У Беларусі зніжэнне рэальных заробкаў назіраецца ўжо 8 месяцаў, і гэта тэндэнцыя для ўсёй краіны. Але на гэтым фоне ёсць рэгіёны, дзе заробкі падаюць хутчэй за ўсё, піша сайт Banki24.by.

Змяншэнне рэальных заробкаў у параўнанні з 2021 годам стартавала ў сакавіку. Так, рэальны заробак за сакавік упаў да супастаўнага месяца 2021-га на 0,7%, за красавік — на 4,5%, за май — на 5,7%, за чэрвень — на 4,2%, за ліпень — на 5,9%, за жнівень і верасень — на 4,0%, за кастрычнік — на 4,5%.

З мая па кастрычнік сталіца Беларусі лідзіруе па тэмпах скарачэння рэальнай зарплаты да 2021 года (у параўнанні з абласцямі). За май рэальны заробак у Мінску ўпаў на 9,3%, за чэрвень — на 6,2%, за ліпень і жнівень — на 7,9%, за верасень — на 6,8%, за кастрычнік — на 7,1%. Першынство Мінска па спадзе звязана з рэлакацыяй айцішнікаў і ўмацаваннем беларускага рубля да даляра і еўра.

Даведачна: пры супастаўленні заробкаў выкарыстоўваюцца заробкі па налічэнні. Заробак па налічэнні — гэта заробак да вылічэння падаходнага падатку, узносу работніка ў ФСАН (1%), а таксама да вылічвання прафсаюзных узносаў, аліментаў, штрафаў і г. д.

У Брэсцкай вобласці сярэдні налічаны заробак у кастрычніку мацней за ўсё ўпаў у Івацэвіцкім, Ганцавіцкім, Драгічынскім і Баранавіцкім раёнах. У Івацэвіцкім раёне рэальны заробак, паводле Белстата, скараціўся да кастрычніка-2021 на 5,2%, у Ганцавіцкім — на 5,1%, у Драгічынскім — на 3,8%, у Баранавіцкім — на 3,7%.

У Віцебскай вобласці налічаны заробак у кастрычніку больш за ўсё паменшыўся ў Віцебскім, Ушацкім, Лёзненскім і Докшыцкім раёнах. У Віцебскім раёне рэальны заробак упаў да кастрычніка-2021 на 9,2%, ва Ушацкім — на 8,6%, у Лёзненскім — на 7,1%, у Докшыцкім — на 6,8%.

У Гомельскай вобласці налічаны заробак у кастрычніку найбольш скараціўся ў Лельчыцкім, Нараўлянскім, Хойніцкім і Лоеўскім раёнах. У Лельчыцкім раёне рэальны заробак упаў да кастрычніка-2021 на 8,5%, у Нараўлянскім — на 8,3%, у Хойніцкім — на 8,0%, у Лоеўскім — на 7,2%.

У Гродзенскай вобласці налічаны заробак у кастрычніку больш за ўсё паменшыўся ў Мастоўскім, Іўеўскім, Смаргонскім і Астравецкім раёнах. У Мастоўскім раёне рэальны заробак знізіўся да кастрычніка-2021 на 7,1%, у Іўеўскім — на 6,9%, у Смаргонскім — на 3,4%, у Астравецкім — на 2,7%.

У Магілёўскай вобласці налічаны заробак у кастрычніку мацней за ўсё паменшыўся ў Чэрыкаўскім, Магілёўскім, Кіраўскім і Клімавіцкім раёнах. У Чэрыкаўскім раёне рэальны заробак упаў да кастрычніка-2021 на 10,2%, у Магілёўскім — на 7,9%, у Кіраўскім і Клімавіцкім — на 6,0%.

У Мінскай вобласці налічаны заробак ў кастрычніку больш за ўсё зменшыўся ў Салігорскім, Мінскім, Чэрвеньскім і Вілейскім раёнах. У Салігорскім раёне рэальны заробак скараціўся да кастрычніка-2021 на 10,3%, у Мінскім — на 7,3%, у Чэрвеньскім — на 6,9%, у Вілейскім — на 4,8%.

Каментары1

  • Грышка
    10.12.2022
    «Эканамічны цуд» Лукашэнкі. Вельмі падобна на Кубу, але з больш халодным надвор'ем.

Затрыманы ў Польшчы беларускі таксіст-шпіён быў сябрам «Паспалітага рушэння»14

Затрыманы ў Польшчы беларускі таксіст-шпіён быў сябрам «Паспалітага рушэння»

Усе навіны →
Усе навіны

Apple прэзентавала ўльтратонкі iPhone Air, бяздротавыя навушнікі з функцыяй імгненнага перакладу і смарт-гадзіннік, які мерае ціск1

Дрон упаў на жылы дом у Польшчы

Дар‘я Шманай: Адчуваю сябе масквічкай28

Паветраную прастору Польшчы парушылі шматлікія беспілотнікі. Закрываліся аэрадромы, дроны збівала авіяцыя НАТА48

У Новай Зеландыі бацька забраў траіх дзяцей і чатыры гады жыў з імі ў лесе. Ён загінуў у выніку перастрэлкі з паліцыяй2

Дзяўчаты ламаюць сабе ногі, каб паменшыць рост — лічыцца, што аперацыя дапаможа знайсці каханне6

Палітвязень Паднябенны павесіўся ў ШІЗА магілёўскай калоніі4

Польшча збірае экстранную раду бяспекі6

Зяленскі: Пуцін сказаў Трампу, што захопіць Данбас за тры-чатыры месяцы2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Затрыманы ў Польшчы беларускі таксіст-шпіён быў сябрам «Паспалітага рушэння»14

Затрыманы ў Польшчы беларускі таксіст-шпіён быў сябрам «Паспалітага рушэння»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць