Ежа33

Рэцэпт на выхадныя. Бананавы хлеб з лімонам — просты, але цікавы дэсерт

Бананавы хлеб — класічны і даволі просты варыянт выпечкі. Асвяжым яго: дадамо да цеста трохі лімона і імбіру, каб атрымаць арыгінальны і незвычайны смак. 

Фота: limoneira.com

Каб згатаваць бананавы хлеб з лімонам, вам спатрэбіцца:

  • 250 грамаў мукі,
  • 3 чайныя лыжкі разрыхляльніку,
  • палова чайнай лыжкі харчовай соды,
  • чвэрць чайнай лыжкі солі,
  • 1 чайная лыжка молатага імбіру,
  • 110 грамаў размякчанага масла,
  • 150 грамаў цукру,
  • 2 яйкі,
  • 400 грамаў мякаці банана,
  • 50 грамаў смятаны,
  • цэдра і сок 2 лімонаў,
  • для падачы: 2 сталовыя лыжкі цукру і палова лімона (трэба яго вельмі тонка нарэзаць).
  1. Для пачатку разагрэйце духоўку да 180 градусаў. Потым падрыхтуйце форму для хлеба: трохі змажце яе маслам або засцяліце паперай для выпякання.
  2. Перамяшайце да аднароднасці муку, разрыхляльнік, харчовую соду, соль і імбір. Адстаўце ўбок.
  3. Узбівайце размякчанае масла, пакуль яно не стане аднародным, з крэмавай тэкстурай. Паступова дадавайце цукар і працягвайце ўзбіваць, пакуль тэкстура сумесі не стане лёгкай і пульхнай.
  4. Трохі ўзбіце яйкі і дадайце іх да маслянай сумесі. Перамяшайце да аднароднасці.
  5. Разамніце бананы відэльцам. Дадайце смятану, лімонны сок і цэдру, перамяшайце.
  6. Дадайце бананавую сумесь да яечнай і перамяшайце да аднароднасці.
  7. Вазьміце палову бананава-яечнай сумесі і дадайце яе да мучной сумесі, трохі перамяшайце. Потым дадайце другую палову сумесі і перамяшайце, але старайцеся занадта не мяшаць, бо інакш у вас можа атрымацца вельмі цвёрды бохан.
  8. Выліце цеста ў форму, пакладзіце зверху тонкія лустачкі лімона. Пасыпце цукрам і пастаўце ў духоўку.
  9. Выпякайце хлеб 55—65 хвілін ці пакуль чысты нож, устаўлены ў цэнтр, не будзе выходзіць чыстым. Астуджайце хлеб каля 20 хвілін перад тым, як дастаць яго з формы. Гатовую выпечку можна захоўваць у халадзільніку ў закрытым посудзе каля тыдня.

Рэцэпт на выхадныя. Аладкі з бананам і беконам — цікавае спалучэнне

Выкідаеце лупіны ад банана? А дарма

Рэцэпт на выходныя: нечакана цікавы пірог з морквы

Каментары3

  • 4 бананы
    19.02.2023
    "в общей массе банана вес кожуры занимает около 40%. Так что вес среднего банана без кожуры составляет 90 – 110 грамм, а масса отдельно взятой кожуры – от 40 до 70 грамм. Если же вы купили килограмм этих экзотических продолговатых плодов, то приготовьтесь к тому, что на долю мякоти придется не более 600 грамм"

    ахрэнець. палову прадукта ў сметніцу. а я шчэ абуралася, што агуркі ўдвая даражэйшыя за бананы. а атрымліцца, што не. з улікам таго, што агурок цалкам у ежу ідзе, а банан напалову, атрымліваецца, што каштуюць яны аднолькава
  • дзе мае 2 лімоны?
    19.02.2023
    нейкае фота вы\ўзялі антыапетытнае (ці самі апрацавалі?) - лімоны выглядаюць, нібы як з цвіллю 🍈
  • Жвір
    19.02.2023
    Чаму розную рэцэптуру прапануюць на выхадныя ? У выхадныя нічога ня робяць, сьпяць паўдні, потым займаюцца сабою, ідуць прагуляцца, хто ў царкву, хто ў музэй, на стадыён, тэатар, кіно і т.д., потым рэстаран, вечаровы мацыён, кніга, НН, каханьне і здаровы сон. Ніхто ў выхадныя ня будзе сядзець на кухні ды стрэнчыць ля печы !

Літва зноў зачыніла мяжу з Беларуссю — ізноў шары з кантрабандай9

Літва зноў зачыніла мяжу з Беларуссю — ізноў шары з кантрабандай

Усе навіны →
Усе навіны

У некаторых раёнах Дзяржынска знікла святло1

«Пенсіянерам дзеці перашкаджаюць!» У Брэсце не першы месяц ідуць спрэчкі наконт месца для будаўніцтва дзіцячага сада17

Выйшаў на свабоду дырэктар газеты «Беларусы і рынак» Канстанцін Залатых2

Кітайскія нафтавыя кампаніі прыпыняюць закупкі расійскай нафты праз санкцыі супраць «Раснафты» і «Лукойла»4

Канал беларускіх сілавікоў заклікаў мабілізаваць усе сілы для дапамогі фронту30

Лукашэнка ўзяўся за школьныя абеды і прыдумаў, што рабіць з адкідамі ў сталоўках17

«Гэта жах». Кіраўнік Століна выказаўся пра раённую бальніцу, але схамянуўся і ўсё выдаліў5

Пад Стоўбцамі збіраліся знесці чарговую шляхецкую сядзібу. Апомніліся, толькі калі мясцовыя жыхары паднялі шум4

Колькасць бюджэтных месцаў на магістратуры будзе вызначаць дзяржава1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Літва зноў зачыніла мяжу з Беларуссю — ізноў шары з кантрабандай9

Літва зноў зачыніла мяжу з Беларуссю — ізноў шары з кантрабандай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць