Пра новую версію свайго брэнда кампанія LG расказала ў сябе на сайце 12 красавіка.

Стары лагатып (злева) і яго абноўленая версія (справа)
У абноўленым лагатыпе выкарыстоўваецца больш яркі чырвоны колер, а фірмовая эмблема LG атрымала тонкую форму.
На афіцыйным сайце ў лагатыпа будуць асаблівыя анімацыі: напрыклад, ён зможа падміргваць, усміхацца або ківаць.
У LG таксама куды часцей хочуць выкарыстоўваць свой слоган Life's Good, але ўжо з іншым шрыфтам.

За кошт рэбрэндынгу вытворца мае намер зацікавіць яшчэ большую аўдыторыю людзей, у тым ліку маладое пакаленне.
Цяпер чытаюць
«У Віцебску заходзіў у тралейбус і казаў «Слава Украіне!». Украінца ў 67 гадоў пасадзілі за каменты, напісаныя пасля гібелі хроснай дачкі пад абстрэлам у Кіеве

Каментары
Дизайнеры первые, кого должен заменить ИИ
вообщем-то это уже происходит
Хай бы ўжо заставаліся як былі.