Славутай актрысе было 75 гадоў.

Фота з Вікіпедыі
5 чэрвеня памерла латвійская актрыса тэатра і кіно Ліліта Озалыня (Lilita Ozoliņa), паведаміў тэатр «Дайлес», дзе актрыса працавала з 1966 года, піша Delfi.
Ліліта Озалыня нарадзілася ў 1947 годзе. Дэбют у кіно адбыўся ў 1967 годзе: яна сыграла Велту ў фільме «Калі дождж і вецер грукаюць у акно».
Але папулярнасць актрысе прынесла роля Марты ў фільме «Доўгая дарога ў дзюнах» (1980). Таксама яна грала ў тэатры «Дайлес» і ў Рыжскім тэатры рускай драмы (Рыжскі рускі тэатр імя М. Чэхава).
Каментары
Цудоўная актрыса і чалавек. Няхай возьме яе пан Бог да сябе на нябёсы.
Шаноўныя супрацоўнікі НН, дзякуй за тое, што сочыце за латвійскімі навінамі і аператыўна перакладаеце тут для беларусаў. Толькі з рускай мовы заўсёды!!! чамусьці пішаце скаверканыя прозвішчы, ўжо стаміліся мы з Латвіі тлумачыць. Спадарыня Озолыня ніяк не заслужыла тое, каб вы няправільна пісалі яе прозвішча па-беларуску. Націск на першы склад, , таму другое о не пераходзіць у а, і ў латышскіх традыцыйных, не запазычаных прозвішчах гэта звычайна заўсёды такі націск на першым складзе, але самае галоўнае, што канчаткі у прозвішчах -ыньш і --ыня заўсёды!!! цвёрдыя ў латышскай мове!!! Выпраўце, калі ласка. У арыгінале па-латышску Loļita Ozoliņa. L цвёрды, мяккі пішацца Ļ ( маленькія l i ļ адпаведна, з хвосцікам ўнізе. А вось ņ мяккі у яе прозвішчы мяккі, а цвёрды будзе n, тут правільна напісана -ня. Канчатак --ыня для жаночых прозвішчаў і -ыньш для мужчынскіх заўсёды.