Усе жывёлы ў заапарку Новай Кахоўкі загінулі. Выжылі толькі лебедзі і качкі
Усе жывёлы ў заапарку Новай Кахоўкі «Казкова Диброва», акрамя лебедзяў і качак, загінулі, як паведамляе валанцёрская арганізацыя Animals.
«Сябры, мы пагутарылі з кіраўніцтвам заапарка «Казкова Диброва» ў акупаванай Новай Кахоўцы. Нам пацвердзілі, што заапарк цалкам затоплены і выратавацца маглі толькі лебедзі і качкі. Чалавек, з якім мы гаварылі, сказаў: «Мы ўсімі сіламі спрабавалі захаваць заапарк у акупацыі. Цяпер яго больш не існуе», — гаворыцца ў паведамленні.
Гэты заапарк адным з першых трапіў пад затапленне пры падрыве дамбы на Кахоўскай ГЭС.
Каментары