Грамадства1313

Ветэраны-афганцы з Латвіі з'ездзілі на фестываль у Беларусь. Служба бяспекі пачала праверку

Фестываль у мінулыя выходныя праходзіў у Наваполацку. Ён быў арганізаваны пры падтрымцы Мінабароны Беларусі і прысвечаны 50-годдзю са дня напісання неафіцыйнага гімна дэсантнікаў «Сінь».

Фестываль «Сінь» у Наваполацку. Фота: Новополоцк сегодня

Служба дзяржаўнай бяспекі Латвіі вядзе праверку па факце ўдзелу прадстаўнікоў даўгаўпілскага Цэнтра садружнасці ветэранаў Афганістана «Перавал» у Міжнародным фестывалі патрыятычнай і армейскай песні «Сінь», які праходзіў у Беларусі, піша Delfi.lv.

Фестываль у мінулыя выходныя праходзіў у Наваполацку. Ён быў арганізаваны пры падтрымцы Мінабароны і прысвечаны 50-годдзю са дня напісання неафіцыйнага гімна дэсантнікаў «Сінь».

На адным з відэа відаць, што на сцэну выклікалі групу «Перавал» з Даўгаўпілса, пасля чаго на сцэну выйшлі сямёра мужчын, на некаторых з якіх былі цяльняшкі і блакітныя берэты дэсантнікаў.

У Службе дзяржбяспекі растлумачылі, што ім вядома пра гэты выпадак, цяпер праводзіцца праверка фактаў.

На думку Службы дзяржбяспекі, так званае ўшанаванне расійскіх дэсантнікаў — гэта мерапрыемства, якое выкарыстоўваецца Крамлём у мэтах прапаганды і ў якасці мер уздзеяння для праслаўлення расійскага войска. У сваю чаргу, як адзначаюць у СДБ, у цяперашніх умовах, калі Расія працягвае вайну ва Украіне, мэту гэтага мерапрыемства можна ацаніць як услаўленне і апраўданне поўнамаштабнага ўварвання Расіі ва Украіну, а таксама расійскай арміі, вайны і ўчыненых імі злачынстваў.

З улікам гэтых абставінаў асобы, якія маюць дачыненне да гераізацыі расійскай агрэсіі ва Украіне, могуць быць прыцягнутыя да крымінальнай адказнасці.

Фестываль «Сінь» прайшоў у Наваполацку, паколькі песня «Сінь» мае прамое дачыненне да гэтага горада. Неафіцыйны гімн дэсантнікаў усіх пакаленняў упершыню прагучаў менавіта са сцэны Дома афіцэраў ваеннага гарадка Баравуха-1.

Каментары13

  • Допіс
    09.08.2023
    У Латвіі служба ў акупацыйным савецкім войску ўваходзіць у страхавы стаж і людзі за гэтыя гады атрымліваюць пенсію. Больш таго, тым грамадзянам Беларусі, якім пашанцавала праходзіць тэрміновую службу на тэррыторыі Латв.ССР, за гэты тэрмін Латвія плаціць пенсію. А вось тым жыхарам Латвіі якім "пашанцавала" служыць на тэррыторыі Беларускай ваеннай акругі, пенсію павінна плаціць Беларусь, аднак у Беларусі гэты ганаровы абавязак не ўваходзіць у страхавы стаж і людзі атрымліваюць дулю.
  • Руслан Машадиев
    09.08.2023
    За использование экстремистской символики - синих шапок, маек с синими полосками и сине-зелёных террористических флажков, кинуть этих дедов лет на 10-12 в новополоцкую единицу, пока они не успели свалить обратно в ЕС
  • Axel Justas
    09.08.2023
    Сінь - ў сэнсе сінія прапітыя твары ды рваннё сіняй жа рубахі на грудзях пасля трэцяй пляшкі гарэлкі? Тыпажы адпавядаюць...

Цяпер чытаюць

Маскоўскі кіроўца з «дзявяткай» на падробленых беларускіх нумарах спрабаваў выдаць сябе за беларускага спецслужбіста3

Маскоўскі кіроўца з «дзявяткай» на падробленых беларускіх нумарах спрабаваў выдаць сябе за беларускага спецслужбіста

Усе навіны →
Усе навіны

Каля 200 турыстаў апынуліся ў пастцы снежнай буры на Эверэсце

Вацлаў Гавэл таксама адмовіўся выйсці з турмы пры ўмове выезду за мяжу. Але ён быў зусім непадобны да лідараў беларускай апазіцыі16

Сёння пачынаецца абвяшчэнне нобелеўскіх прэмій2

Навуковец: Людзі могуць жыць не даўжэй за 120‑150 гадоў. А азэмпік патэнцыйна карысны супраць старэння6

«Жыццёвы цыкл штурмавіка — 12 дзён». Z-блогер шчыра прызнаўся, чаму не падпісвае кантракт з Мінабароны24

Фёдар Паўлючэнка: У чым не мае рацыі Юлія Міцкевіч? Турма што, робіць кагосьці лепшым? Прыгажэйшым? Багацейшым?24

Польшча замарожвае тэрміны разгляду спраў па міжнароднай абароне да сакавіка 2026 года9

Просты трук, як выбраць шкарпэткі патрэбнага памеру5

Пад Кіевам «мабілізавалі» ката. Вайсковец хацеў падарыць дзіцяці ката з прытулку, але забраў на вуліцы чужога3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Маскоўскі кіроўца з «дзявяткай» на падробленых беларускіх нумарах спрабаваў выдаць сябе за беларускага спецслужбіста3

Маскоўскі кіроўца з «дзявяткай» на падробленых беларускіх нумарах спрабаваў выдаць сябе за беларускага спецслужбіста

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць