29 кастрычніка на станцыі метро «Усход» адбыўся інцыдэнт з пасажырам. У сувязі з гэтым у 13:22 было знята напружанне з кантактнай рэйкі, часова спынены рух па Маскоўскай лініі метро, паведамляе прэс-служба метрапалітэна.
Пазней стала вядома, што каля 13 гадзін на станцыі метро «Усход» мужчына апынуўся на рэйках.
Супрацоўнікамі метрапалітэна тэрмінова знялі напружанне з кантактнай рэйкі, быў спынены рух па Маскоўскай лініі метро.
28-гадоваму мінчаніну аказана неабходная медыцынская дапамога, ён жывы. Рух цягнікоў праз некалькі хвілін быў адноўлены.
Каментары