Свет44

МУС Украіны пра мужчыну, які падарыў гранаты памочніку Залужнага: папярэджваў, што баявыя. Заведзена крымінальная справа за наўмыснае забойства

Мужчына, які падарыў гранаты загінуламу памочніку галоўнакамандуючага УСУ Валерыя Залужнага маёру Генадзю Часцякову, распавёў следству, што папярэджваў пра баяздольнасць гранат. Спецпракуратурай заведзеная крымінальная справа па артыкуле за наўмыснае забойства. 

 «Чалавек, які верагодна прынёс гэтыя падарункі, прызнаўся. Ён папярэдзіў, што гранаты баявыя. Верагодна, загінулы не паверыў у гэтую інфармацыю», распавяла спікер МУС Украіны Марʼяна Рэва ў эфіры «Радыё Свабода».

Прозвішча мужчыны, які падарыў Часцякову гранаты, не называецца. У ягоным кабінеце 6 лістапада правялі ператрус.

Як паведаміла спікер МУС, факты гавораць пра тое, што калі Часцякоў трымаў гранату ў руках, ён, верагодна, не верыў, што яна баявая.

Спецпракуратура паведаміла пра пачатак расследавання па факце трагедыі. Паводле следства, 6 лістапада загінулы святкаваў свой дзень нараджэння. Ён вярнуўся дадому з падарункамі ад калег, сярод якіх была скрынка, у якой сярод іншага знаходзілася 6 гранат заходняга ўзору.

Адну з гранат узяў у рукі сын вайскоўца. Забіраючы ў дзіцяці гранату, афіцэр вырваў кальцо, адбыўся выбух.

39-гадовы маёр УСУ загінуў на месцы. Яго 13-гадовы сын шпіталізаваны з цяжкімі раненнямі, 11-гадовая дачка атрымала нязначныя цялесныя пашкоджанні.

На месцы здарэння праваахоўнікі канфіскавалі яшчэ 5 такіх гранат.

Падчас правядзення неадкладнага ператрусу ў вайскоўца, які зрабіў гэты небяспечны падарунак, былі канфіскаваныя 2 аналагічныя боепрыпасы.

Заведзеная крымінальная справа па прыкметах злачынстваў, прадугледжаных ч. 1 арт 115 («Наўмыснае забойства») і ч. 1 арт. 263 КК Украіны («Незаконнае абыходжанне са зброяй, боепрыпасамі або выбуховымі рэчывамі»). 

Учора ў сваім доме пад Кіевам загінуў памочнік галоўнакамандуючага Валерыя Залужнага Генадзь Часцякоў.

Першапачаткова былі паведамленні, што трагедыя адбылася ў выніку неасцярожнага абыходжання з боепрыпасам, але потым пайшла інфармацыя, што гэта была дыверсія — гранату даслалі ў падарунках. Потым версія зноў памянялася. 

Каментары4

  • Žvir
    07.11.2023
    Jak jon moh dać dziciaci bajavuju hranatu ŭ ruki ? Jon vajenny čalaviek, na vysokaj pasadzie... Uvohulie, jakoha chrena ciahnuć takuju zbroju ŭ chatu ? Ci nie viadoma, jak i dzie takoje zachoŭvajuć ? Nie inakš buchi byŭ u ziuziu...
  • Не ўкладваецца
    07.11.2023
    Прафесійны вайсковец не адрозніў баявую гранату ад бутафорскай?
  • mikola
    07.11.2023
    Neikija idyioty ! Padarunki- Granaty ? Nima mazgou ! Znaisli zabavu !

Цяпер чытаюць

Шрайбман з калегамі прапанавалі пакрокавы план дээскалацыі адносін Беларусі і ЕС47

Шрайбман з калегамі прапанавалі пакрокавы план дээскалацыі адносін Беларусі і ЕС

Усе навіны →
Усе навіны

«Крамбамбуля» анансавала вялікі канцэрт на 25 Сакавіка ў Варшаве1

Сяброўка пра забітую ў М'янме беларуску: Яна была вельмі наіўная і шчыра верыла ў людзей16

Трамп пра «Тамагаўкі»: У нас іх шмат, але яны патрэбныя нам9

Смяротнасць сярод моладзі Усходняй Еўропы расце насуперак сусветным тэндэнцыям1

У Мёрскім раёне лекцыі пра сямейныя каштоўнасці мясцовыя начальнікі чыталі пенсіянерам ФОТЫ4

У Крамлі расказалі, пра што Трамп гаварыў з Пуціным2

«Адменім роўмінг, казалі яны. У выніку адмянілі інтэрнэт». Беларусы расказалі, што ў Расіі не працуе роўмінг ні А1, ні МТС8

У Запарожскай вобласці загінуў ваенкар «РИА-Новости» Іван Зуеў10

«Зараз яе будзе ахоўваць Сярожа». Боты атрымалі новую метадычку пра Ціханоўскую12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Шрайбман з калегамі прапанавалі пакрокавы план дээскалацыі адносін Беларусі і ЕС47

Шрайбман з калегамі прапанавалі пакрокавы план дээскалацыі адносін Беларусі і ЕС

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць