Эканоміка44

Колькі грошай захоўвае беларус у банках і што адбываецца з банкаўскімі ўкладамі

Беларусы часцей кладуць грошы ў банк у рублях і радзей забіраюць іх датэрмінова, піша Officelife са спасылкаю на Нацбанк.

У III квартале гэтага года ў Беларусі расла доля тэрміновых укладаў у беларускіх рублях — з пачатку года яна была роўная 39%, да канца кастрычніка падрасла яшчэ на 3%.

Беларусы сталі часцей размяшчаць беларускія рублі на безадзыўных укладах: тэмп прыросту па іх у 2 разы вышэйшы, чым па адзыўных.

Часцей грошы на банкаўскіх укладах захоўваюць жанчыны: доля іх укладаў у рублях прырастае хутчэй, у замежнай валюце — скарачаецца. Больш за ўсё сродкаў на ўклады прыносяць жанчыны ва ўзросце 26-45 гадоў.

Колькасць укладчыкаў у Беларусі стала меншай: на 1 кастрычніка яна ўпала на 16,5 тыс. чалавек — да 1,04 млн. У асноўным гэта адбылося за кошт зніжэння попыту на ўклады ў валюце. 

Усё часцей уклады адкрываюць не ў фізічных аддзяленнях банкаў, а праз інтэрнэт: за III квартал такія ўклады выраслі на 4, 8%, з пачатку года доля такіх укладаў павялічылася да 22, 2%.

Радзей сталі датэрмінова забіраць грошы з укладаў: абʼём такіх сродкаў за квартал паменшыўся з 204,2 да 161,4 млн рублёў.

Больш за трэць укладаў, тэрмін якіх скончыўся, беларусы падаўжаюць.

У сярэднім беларускі ўкладчык трымае ў банку 1,2 тыс. рублёў — і гэта на 346 рублёў больш, чым было ў мінулым квартале, і $8,2 тыс. — гэта на $246 менш, чым раней.

Сярэдняя сума ўкладу на аднаго ўкладчыка ў эквіваленце ўсіх валют тым большая, чым вышэйшы іх узрост: больш за ўсё грошай у банках трымаюць людзі старэйшыя за 46 гадоў.

Каментары4

  • Влад
    12.11.2023
    Наглядный пример того что ничему жизнь не учит!
  • За Рому
    12.11.2023
    Пользуйтесь наличкой. У режима проблемы с обеспечением налички. Печатать не могут, покупать дорого. Рейхбанк ( нацбанк) успел уже службу инкассации вырезать почти целиком.
  • даведка
    13.11.2023
    Потому что вся инкассация передана в одни руки генерала КГБ.

Цяпер чытаюць

Каб не трапіць на Акрэсціна, мінчук збег жыць у лес — вось яго гісторыя9

Каб не трапіць на Акрэсціна, мінчук збег жыць у лес — вось яго гісторыя

Усе навіны →
Усе навіны

Памежны пераход у Беняконях закрыты цалкам13

«Вялікія рызыкі тупа страціць тавар». Спыталі кантрабандыста і памежніка, навошта Беларусь закідвае Літву і Польшчу зондамі11

Ціханоўская: Мы падтрымліваем санкцыі пры захаванні межаў адкрытымі для пасажырскіх перавозак15

Выйшла на свабоду палітзняволеная маці траіх дзяцей Юлія Лаптановіч. Яна ўжо выехала да сям'і за мяжу4

Украінцы збілі штурмавы верталёт Ка-529

Айцішнікі-мужчыны масава пачалі рабіць ботакс і пластычныя аперацыі — новы трэнд Крэмніевай даліны11

Які план супраць гібрыдных атак з Беларусі абвясціў літоўскі ўрад33

У Камеруне самы стары прэзідэнт у свеце перавыбраны на новы восьмы тэрмін5

Што з аўтобусамі ў Літву пасля закрыцця мяжы?2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Каб не трапіць на Акрэсціна, мінчук збег жыць у лес — вось яго гісторыя9

Каб не трапіць на Акрэсціна, мінчук збег жыць у лес — вось яго гісторыя

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць