Свет

У Арменіі адклікалі ліцэнзію ў мясцовага «Спутніка»

У пракрамлёўскай радыёстанцыі «Sputnik Армения» адклікалі ліцэнзію на месяц. Прычына — выказванні вядучага Тыграна Кеасаяна, якія «прыніжаюць гонар і годнасць краіны». Адпаведнае рашэнне прыняла камісія па тэлебачанні і радыё Арменіі.

Фармальна ліцэнзія была адкліканая ў радыёстанцыі «Тоспа», якая рэтранслюе сігнал «Sputnik Армения». «Тоспа» таксама аштрафаваная за 500 тысяч драмаў (каля 1,2 тысяч даляраў).

Рашэнне аб прыпыненні вяшчання звязана з перадачай «Пятніца з Тыгранам Кеасаянам». Як піша «Sputnik Армения», рэгулятар лічыць, што Кеасаян «дапусціў іранічныя і прыніжаючыя гонар і годнасць краіны і народа выказванні, не маючы на гэта маральнага права як замежны грамадзянін».

Тыгран Кеасаян — расійскі акцёр, рэжысёр і тэлевядучы армянскага паходжання, муж топавай расійскай прапагандысткі, галоўнай рэдактаркі Russia Today Маргарыты Сіманьян. Сам ён таксама ў сваіх праграмах праводзіць прарасійскую прапаганду.

Штраф радыёстанцыі выпісалі з-за аўтарскай праграмы былога дэпутата парламента Арменіі Арама Абавяна «Абовян Time», вядучы якой, як сцвярджаецца, «распаўсюджвае паніку і робіць выказванні, заснаваныя на неправераных і недакладных крыніцах».

У верасні ў Арменіі затрымалі прарасійскага блогера Мікаэла Бадаляна і супрацоўніка прапагандысцкага выдання «Sputnik Армения» Ашота Геваркяна. Праўда, іх вызвалілі ў той жа дзень.

Каментары

Сілавікі расказалі, за што правялі хапун на тэнісным матчы7

Сілавікі расказалі, за што правялі хапун на тэнісным матчы

Усе навіны →
Усе навіны

Былая пракурорка анексаванага Крыма Наталля «Няш-мяш» Паклонская стала Радведай14

Колькасць працоўных мігрантаў вырасла ў Беларусі ў паўтара раза. Расце і злачыннасць сярод замежнікаў9

«Аднавілі грамадскі парадак, не саступіўшы патрабаванням новых выбараў». Што піша Грокіпедыя пра пратэсты, Лукашэнку, мову і як дзеліць спадчыну ВКЛ12

Мінск рыхтуе маштабную перабудову Чыжоўкі цягам дзесяці гадоў5

Гульцы мінскага «Дынама» выратавалі і прытулілі кацяня3

У фавелах Рыа-дэ-Жанэйра адбываецца ваенізаваная паліцэйская аперацыя. Вядома пра 64 загінулых3

Пасадзілі падпалкоўніка і былога выкладчыка Вайсковай акадэміі. Ён падтрымаў народ у 2020-м25

Жанчыны з пакалення Z і міленіялаў пераварочваюць сусветны рынак мастацтва2

Беларус пагарэў на вырошчванні канопляў у Шры-Ланцы3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сілавікі расказалі, за што правялі хапун на тэнісным матчы7

Сілавікі расказалі, за што правялі хапун на тэнісным матчы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць