Амерыканцаў хочуць перасадзіць з бензінавых машын на дызельныя
Наступствам гэтага кроку можа стаць падвышэнне цэнаў на дызельнае паліва па ўсім свеце.
Наступствам гэтага кроку можа стаць падвышэнне цэнаў на дызельнае паліва па ўсім свеце.
Дызельныя рухавікі цяпер зусім не папулярныя ў ЗША. Амерыканцы лічыць, што яны робяць шмат шуму, дыму і хутка псуюцца. Менавіта таму амерыканскія аўтаўладальнікі іх пазбягаюць і імкнуцца набываць бензінавыя машыны. Толькі 1% амерыканскіх машын мае пад капотам дызельны рухавік. Тады як у Еўропе — 53%.
Апошнім часам узнікае ўсё больш размоў пра тое, што мода на гібрыдныя рухавікі неапраўданая.
Амерыканскі навуковец Рычырд Уільямсан мяркуе, што ў Штатах неабходна правесці маштабную кампанію з мэтай патлумачыць грамадзянам перавагі дызелю: іх большую манеўранасць і гнуткасць ды нізкі расход паліва, перадае wyborcza.biz . Ён лічыць, калі людзі зразумеюць, што паездкі на іншым паліве выходзяць больш таннымі, то яны пазбавяцца ад ранейшых забабонаў. Следствам распаўсюджання дызелю стане паніжэнне расходу паліва па ўсёй краіне.
Модныя ў ЗША гібрыдныя рухавікі, на думку Уільямсана, нашмат даражэйшыя і менш эканамічныя за дызельныя. Існуе шмат меркаванняў, што яны тэхнічна недасканалыя, а іх маркетынгавы поспех не мае рацыянальных падстаў.
Але ў тэорыі Уільямсана існуе шмат непрадуманых момантаў. У прыватнасці, існуе пагроза для еўрапейцаў. Нават частковыя змены ў амерыканскай матарызацыі на дызель справакуе вялізны рост попыту на дызельнае паліва. А гэта адаб’ецца на павышэнні цэнаў на гэты від паліва па ўсім свеце.
Каментары