Грамадства88

За 2023 год у Польшчу пераехалі 60 тысяч беларусаў

Агульная колькасць беларусаў, якія пражываюць у Польшчы ў пачатку 2024 года, ацэньваецца ў 310 тыс.чалавек. 

За апошнія 5 гадоў (з 2019 года) колькасць беларусаў у Польшчы вырасла ў 6,5 разоў, пішуць аналітыкі picodi.com.

Даследаванне грунтавалася на польскім дзяржаўным рэестры ўліку насельніцтва PESEL. Частковыя звесткі з гэтага рэестру знаходзяцца ў вольным доступе на партале «адкрытыя даныя». Апублікаваная база даных уяўляе сабой спіс імёнаў усіх людзей, якія пражываюць у Польшчы, разам з колькасцю носьбітаў кожнага імя.

Даныя з рэестру PESEL лепш адлюстроўваюць рэальнасць, паколькі гэты рэестр улічвае таксама людзей, якія ўжо паспелі атрымаць польскае грамадзянства. У той час як Упраўленне па справах замежнікаў улічвае толькі толькі замежнікаў з дзеючымі дазволамі на пражыванне («карты пабыту»).

Агульную колькасць беларусаў і беларусак у Польшчы можна ацаніць у 310 тысяч чалавек.

Аналагічным чынам аналітыкі Picodi палічылі беларусаў у Польшчы за мінулыя гады. У 2019 годзе колькасць беларусаў у Польшчы складала 47,3 тыс. чалавек, што ў 6,5 разоў менш, чым у пачатку 2024 года (310 тыс.).

Самы вялікі прырост быў адзначаны за 2021 год, калі ў Польшчу перабралася 57,4 тыс.чалавек, і за 2022 год, калі прырост склаў больш за 100 тыс. чалавек.

Каментары8

  • Рэч
    22.02.2024
    Рэч Паспалітая аднаўляецца.
    Шкада, што палякі не фарміруюць беларускія вайсковыя атрады для знішчэння маскавітаў.
  • Jacek
    22.02.2024
    Рэч , отряды беларусов есть, осталось найти беларусов для отрядов.
  • А380
    22.02.2024
    Рэч , на кой черт эти отряды нужны? Было бы здорово, если бы правительство РП могло пойти навстречу, и просто хотя бы дало возможность получать постоянный ВНЖ и паспорт негражданина. 97% было бы на седьмом небе от счастья спокойно жить, учиться и работать.

Цяпер чытаюць

Літва ад заўтра адкрывае мяжу з Беларуссю

Літва ад заўтра адкрывае мяжу з Беларуссю

Усе навіны →
Усе навіны

Найменшы ў самым маленькім касцёле: у Беларусі з'явіўся новы арган

Завод «БелДжы» масава адклікае некаторыя свае аўтамабілі1

Мужчына з Індыі страціў у выніку катастрофы ў Саудаўскай Аравіі 18 членаў сваёй сям’і

Так на цэнтральнай плошчы Осла віталі футбольную зборную Нарвегіі ВІДЭА1

Мопсы і бульдогі могуць знікнуць праз дзесяцігоддзе3

У МНС расказалі, чаму пры пошуку Максіма Зяньковіча ў Бярэзінскім раёне ад пачатку не задзейнічалі авіяцыю10

У Брэсце люлька з рабочымі звалілася з узроўню пятага паверха

Прэм'ер Літвы: Урад абмяркуе заўтра адкрыццё мяжы з Беларуссю8

Туск: Дыверсію на чыгунцы арганізавалі двое ўкраінцаў, яны выехалі ў Беларусь37

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Літва ад заўтра адкрывае мяжу з Беларуссю

Літва ад заўтра адкрывае мяжу з Беларуссю

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць