Свет22

Вядомыя брэнды бытавой тэхнікі сталі блакаваць паралельны імпарт у Расію

Адразу некалькі буйных замежных кампаній, якія займаюцца вытворчасцю бытавой тэхнікі, пачалі актыўна блакаваць паралельны імпарт сваёй прадукцыі ў Расію. Пастаўшчыкам, якія парушылі забарону на рээкспарт, пагражае разрыў кантрактаў.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: electroluxgroup.com

Як паведамляе газета «Коммерсант» са спасылкай на ўласныя крыніцы, цэлы шэраг замежных вытворцаў бытавой тэхнікі пачаў блакаваць пастаўкі сваёй прадукцыі ў Расію па каналах паралельнага імпарту.

Спробы спыніць паралельны імпарт у Расію сваёй прадукцыі, паводле інфармацыі выдання, сталі рабіць такія кампаніі, як Electrolux (брэнды Electrolux, Zanussi, AEG), Tefal, Braun і Rowenta — гэта пацвярджаюць у расійскім рытэйл-сегменце.

Пры гэтым прадстаўнікі мясцовых рытэйлераў заявілі, што намаганні замежных кампаній па забароне продажаў сваёй тэхнікі ў Расіі распаўсюджваюцца і на сегмент маркетплэйсаў.

Сярод мер, якія ўжываюцца замежнымі брэндамі, называюць заключэнне з іх замежнымі партнёрамі асаблівых дамоў, згодна з якімі апошнія абавязваюцца выконваць забарону на рээкспарт прадукцыі ў Расію, а пры невыкананні ўмоў вытворцы разрываюць з парушальнікамі кантракты.

На думку апытаных газетай экспертаў, з-за такіх абмежаванняў брэнды, якія за гэта ўсё сур'ёзна ўзяліся, могуць цалкам знікнуць з расійскага рынку, а іх месца хутчэй за ўсё зоймуць тавары з Кітая і Турцыі.

Каментары2

  • казик
    15.03.2024
    зараз асаблива актыуныя мытники з литоускага и польскага боку могуць не адбиваць ваты або увогуле ствараць перашкоды для увозу тэхники у беларусь
  • Максим Дизайнер
    16.03.2024
    Да кому на хрен нужны эти эвропейские барыги. Полно качественных брендов бытовой техники из Турции в 2 раза дешевле, я уже молчу про китайский хлам, и раздолье для контрабасов и теневой рынок по обе стороны. Прибегут сами с повинными в зубах еще до окончания заварухи, или прощай 130 млн рынок РФ.
 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Усе навіны →
Усе навіны

Праз два тыдні беларусаў чакаюць чатыры запар выходныя

Людзі здзіўляюцца таму, што ў вёсках на Браслаўшчыне няма платоў. Чым гэта можна патлумачыць?3

Нябензя назваў расійскі «мемарандум» «найлепшай прапановай» для Кіева

Мілыя ці пачварныя? Чаму лялькі Labubu сталі сусветнай сенсацыяй4

Колькі каштуе хатняя аптэчка ў Беларусі, Літве і Польшчы? Параўналі цэны1

Трамп: Я арганізаваў мірную дамову паміж Конга і Руандай. Але Нобеля мне за гэта не дадуць8

Мінгандлю абурылася завышэннем у 8 разоў цаны на чырвона-зялёныя сцяжкі5

У Іране адбыўся землятрус магнітудай 5,2. Адразу пайшлі чуткі2

«Доўгая дарога па ўсім свеце». Беларуска з адным заплечнікам аб'ездзіла 40 краін2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сяргей Ціханоўскі выйшаў на волю93

Сяргей Ціханоўскі выйшаў на волю

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць