Свет99

Фінляндыя сёмы год запар прызнана самай шчаслівай краінай у свеце

Следам за ёй ідуць тры скандынаўскія краіны: Данія, Ісландыя і Швецыя.

Фіны сустракаюць Джо Байдэна ў аэрапорце Хельсінкі пасля саміта НАТА ў Вільні. Ліпень 2023 года. Фота: Susan Walsh / AP

Фінляндыя сёмы год запар прызнаная самай шчаслівай краінай свету, гаворыцца ў апублікаваным у сераду штогадовым дакладзе ААН «Сусветны даклад пра шчасце».

У першую дванаццатку самых шчаслівых краін увайшлі Данія, Ісландыя, Швецыя, Ізраіль, Нідэрланды, Нарвегія, Люксембург, Швейцарыя, Аўстралія, Новая Зеландыя і Коста-Рыка.

Усяго ў спісе 143 краіны, самы апошні Афганістан.

Беларусі ў спісе няма. Чэхія — 18-я, Літва — 19-я, Эстонія — 34-я, Польшча — 35-я, Латвія — 46-я, Расія — 72-я, Украіна — 105-я.

Упершыню з 2012 года, калі быў апублікаваны першы «Сусветны даклад пра шчасце», у лік 20 самых шчаслівых краін не ўвайшлі ні ЗША, ні Нямеччына, якія апусціліся на 23-е і 24-е месцы адпаведна. Тады як суседняя Аўстрыя — 14-я, а Канада — 15-я.

У параўнанні з 2006-2010 гг., самае вялікае падзенне індэкса шчасця адбылося ў Афганістане, Ліване і Іарданіі, а самы вялікі рост — у Сербіі, Балгарыі і Латвіі.

Індэкс шчасця вымяраецца такімі суб'ектыўнымі крытэрамі, як ацэнка людзьмі ўзроўню свайго шчасця і іх задаволенасць жыццём, а таксама аб'ектыўнымі паказчыкамі, такімі як валавы ўнутраны прадукт на душу насельніцтва, даступнасць сацыяльнай падтрымкі, працягласць здаровага жыцця, свабода і ўзровень карупцыі, піша Delfi.lv.

Даследчык універсітэта Хельсінкі Джэніфер дэ Паола адзначыла, што ўзровень шчасця фінаў у асноўным вызначаецца іх цеснай сувяззю з прыродай і балансам здаровага і актыўнага жыцця.

«Фінскае грамадства характарызуецца ўзаемным даверам, свабодай і высокай ступенню аўтаноміі», — адзначае даследчык.

Каментары9

  • 1
    20.03.2024
    Што датычыцца нардычных краін, то згодна зь іх мэнталітэтам, сказаць, што ты не задаводены жыцьцем - як бы абразьліва. Яны лічаць, што незадаволенасьць - гэта калі ў жыцьці сапраўды вельмі моцныя праблемы (цяжкая хвароба, сьмерць блізкага сваяка і г.д.) У астатніх выпадках, нават калі ў жыцьці далёка не ўсё гладка і нават калі яны умерана дэпрэсуюць, то сяроўна будуць казаць: я шчасьлівы, я - усім задаволены! А ў славян, напрыклад, усе наадварот: нават калі жыцьцё спакойнае і ўсяго хапае, то сяроўна трэба абавязкова паныць і на нешта паскардзіцца. І гэтую розьніцу ў мэнталітэтатах вельмі цяжка ўлічваць у індэксе.
  • ш
    20.03.2024
    этот миф (пранк) зашел слишком далеко
  • Максим Дизайнер
    20.03.2024
    [Рэд. выдалена]

Цяпер чытаюць

Эйсманты на «Майбаху», Баскаў на «Бэнтлі». Хакейны сезон у Мінску закрылі з шыкам-бляскам36

Эйсманты на «Майбаху», Баскаў на «Бэнтлі». Хакейны сезон у Мінску закрылі з шыкам-бляскам

Усе навіны →
Усе навіны

«Вызваленне аднаго — гэта крок наперад». Ціханоўская пракаментавала вызваленне Зянковіча6

На мінскім «Крышталі» будуць выпускаць гарэлку «Сукалень»19

Юрась Зянковіч выехаў у Літву6

У гродзенскай сінагозе знеслі частку сцен — хочуць вярнуць гістарычны выгляд

Трэба стаць новым Ізраілем. У Беларусі прыдумалі, як развіваць стартапы7

Цягнік Мінск — Гомель сутыкнуўся з лесавозам1

Вушная сера можа шмат расказаць пра ваша здароўе1

«Як з пластыліну». Беларуска паскардзілася на смятану ад «Савушкавага»8

Наладчыка станкоў з «Пеленга» асудзілі і абвесцілі «тэрарыстам». Летась на прадпрыемстве была аблава сілавікоў1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Эйсманты на «Майбаху», Баскаў на «Бэнтлі». Хакейны сезон у Мінску закрылі з шыкам-бляскам36

Эйсманты на «Майбаху», Баскаў на «Бэнтлі». Хакейны сезон у Мінску закрылі з шыкам-бляскам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць