Грамадства77

Мілінкевіч згадаў, як кіраўнікі партый прапанавалі яму па чарзе ўзначальваць апазіцыю. І з беларусамі перасталі сустракацца ў Еўропе

«Я прайшоў праз жаданне адхіліць мяне пасля выбараў 2006 года».

Alexander Milinkevich Аляксандр Мілінкевіч Александр Милинкевич
Аляксандр Мілінкевіч. Скрын відэа: TOK_talk / YouTube

У новым выпуску ТОКу Аляксандр Мілінкевіч згадаў, што ў 2005 годзе на Кангрэсе дэмакратычных сіл ён быў абраны адзіным кандыдатам ад дэмакратаў. Пасля на працягу двух гадоў палітык быў «легітымным кіраўніком аб'яднаных дэмакратычных сілаў» (год да і год пасля прэзідэнцкіх выбараў).

«Потым абсалютна справядліва лідары пяці партый прыйшлі да мяне і сказалі: «Аляксандр! Ты лідар, ездзіш і ездзіш па брусэлях і па іншых сталіцах краін. Прадстаўляеш. Усё класна робіш. Але сёння ўжо мы ўсе лідары».

Пасля гэтай размовы, на новым Кангрэсе дэмакратычных сілаў Беларусі, які быў праведзены ў 2007 годзе, рашылі: «Замест Мілінкевіча зробім ратацыю. Будзе ён і пяць лідараў партый. Яны будуць па чарзе кіраваць».

«Нібыта дэмакратычная схема», — заўважае палітык і адзначае, што пасля гэтага з «беларусамі амаль перасталі сустракацца», хаця да гэтага яму ціснулі руку каля 30 прэзідэнтаў і прэм'ер-міністраў.

Мілінкевіч адзначае, што рашэннем аб ратацыі быў «змарнаваны агульны шанец». Цяпер палітык асабліва востра ўспрымае спробы памяняць Ціханоўскую, бо «прайшоў праз жаданне адхіліць мяне пасля выбараў 2006 года».

Глядзіце цалкам:

Каментары7

  • Упс
    07.07.2024
    яму ціснулі руку каля 30 прэзідэнтаў і прэм'ер-міністраў.
    Упс, дык Света не першая, з кім сустракаліся міжнародныя лідары? Да яе аказваецца быў Мілінкевіч?
    А нам смі чатыры гады распавядалі, што Света - унікальны выпадак, што да яе пра Беларусь ніхто не ведаў, і ніхто не сустракаўся з такой колькасцю замежных палітыкаў....
    • Ай дыд ыт эгэйн
      07.07.2024
      Упс, таму што ў яго тады не было NDA'яў, з дапамогай якіх бы ён за яйкі трымаў усю "незалежную" СМІ-брацію. Гэта яны зараз прыдумалі свае Інфапоінты, калі пасля рукапацісканняў закаласіліся капіляры салідарнасці.
  • По фактам
    07.07.2024
    Тут какая-то бессмыслица. 1. Его избрали единым демократическим кандидатом на предстоящие выборы, которых после конституционного переворота 96- года уже не было. Это говорит много о уме и принципиальности тогдашних якобы демократов. 2. Псевдовыборы прошли. Единый кандидат больше не нужен. А на роль лидера от всех Милинкевича никто и не выбирал. 3. За спиной Милинкевича стоял якобы Рух. Но его никто и никогда в натуре и не видел. Тогда с какой стати он претендовал на роль лидера всех тех, которые и без Милинкевича были якобы лидерами своих партий.
 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Шмат Porsche, Bentley, «гелікі» — мінская мытня застаўленая даражэзнымі аўто2

Шмат Porsche, Bentley, «гелікі» — мінская мытня застаўленая даражэзнымі аўто

Усе навіны →
Усе навіны

Авіякампаніі-лаўкосты хочуць прымусіць адмяніць даплату за чамадан у салоне

Жудаснае ДТЗ пад Слуцкам: 17-гадовы падлетак разбіўся на бацькавай машыне1

Скончыў жыццё самагубствам 34-гадовы стваральнік музыкі і відэа Максім Бельскі4

Блогерка паказала спосаб, як даехаць з Мінска ў Варшаву і не стаяць у чарзе на мяжы9

Музей у Амстэрдаме выставіў 200-гадовы прэзерватыў з малюнкам. У музеі — аншлаг3

«Удзелу ў пратэстах ужо недастаткова». Беларуска не без цяжкасцяў атрымала міжнародную абарону ў Польшчы

Мінск усё больш адрываецца ад рэгіёнаў. Як выглядаюць сталічныя заробкі на фоне іншых гарадоў9

Інтэрв’ю са 100-гадовым доктарам Анатолем Занковічам — пра жыццё падчас Другой сусветнай і працу хірургам у ЗША5

Трамп забараніў уезд у ЗША грамадзянам 12 краін

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Шмат Porsche, Bentley, «гелікі» — мінская мытня застаўленая даражэзнымі аўто2

Шмат Porsche, Bentley, «гелікі» — мінская мытня застаўленая даражэзнымі аўто

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць