Эканоміка

З 1 жніўня павялічыцца бюджэт пражытковага мінімуму

Міністэрства працы і сацыяльнай абароны паведаміла пра павышэнні ў Беларусі з 1 жніўня памеру бюджэту пражытковага мінімуму (БПМ). Як паведамілі ў Мінпрацы, новыя значэнні БПМ будуць прымяняцца ў Беларусі па 31 кастрычніка 2024 года.

У сярэднім на душу насельніцтва БПМ з 1 жніўня павялічыцца на 3,4%, да 433 рубля.

Па асноўных сацыяльна-дэмаграфічных групах паказчык вырасце наступным чынам:

  • працаздольнае насельніцтва — 462,26 рубля (+ 13,27 рубля);
  • пенсіянеры — 314,13 рубля (+11,1 рубля);
  • дзеці да 3-х гадоў — 273,78 рубля (+8,85 рубля);
  • дзеці ад 3-х да 6-ці гадоў — 365,55 рубля (+11,23 рубля);
  • дзеці ад 6-ці да 18-ці гадоў — 428,23 рубля (+15,16 рубля).

Значэнне бюджэту пражытачнага мінімуму прымяняецца пры разліку шэрагу сацыяльных выплат, уключаючы дзіцячыя дапамогі, павышэнні да пенсій, «узроставыя» даплаты і надбаўкі пенсіянерам, дапамогі па догляду за інвалідамі I групы або пажылымі людзьмі, а таксама сацыяльныя пенсіі.

Апошні раз бюджэт пражытковага мінімуму ў Беларусі павышаўся 1 мая. Тады ягоны памер павялічыўся на 2,9%.

Каментары

Цяпер чытаюць

Сусветная зорка Джэйсан Дэрула заехаў у Беларусь. Прэм’ер Турчын вадзіў яго па Доме ўрада3

Сусветная зорка Джэйсан Дэрула заехаў у Беларусь. Прэм’ер Турчын вадзіў яго па Доме ўрада

Усе навіны →
Усе навіны

Учора ў Мінску прапаў хлопчык, які не размаўляў

«Чаму ты адключыў рухавікі?» Папярэдні даклад аб катастрофе самалёта Air India выклікаў яшчэ больш спрэчак4

«Разам адкрывалі кантынент беларушчыны». Вінцук Вячорка згадаў пра Эдварда Зайкоўскага3

На Валыні разбіўся французскі знішчальнік Mirage4

Прэм'еру і спікеру Сейма Літвы прыпомнілі, што яны 17 гадоў таму ездзілі ў Беларусь6

Падчас урагану ў Магілёве вецер знёс сабачую будку разам з сабакам1

Памёр спявак Озі Осбарн14

Памёр Эдвард Зайкоўскі8

Асуджаны за «Гаюн» да хіміі брат Ігара Лосіка ўцёк з Беларусі11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сусветная зорка Джэйсан Дэрула заехаў у Беларусь. Прэм’ер Турчын вадзіў яго па Доме ўрада3

Сусветная зорка Джэйсан Дэрула заехаў у Беларусь. Прэм’ер Турчын вадзіў яго па Доме ўрада

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць