Культура33

У Мінску адкрылася Міжнародная кніжная выстава-кірмаш + фота

Навінкі «Тэхналогіі», «Мастацкай літаратуры» ды іншых выдавецтваў.

Мінская міжнародная кніжная выстава-кірмаш — гэта найперш кніга, але не толькі.

На карэйскім стэндзе кніг — вобмаль, але тут можна атрымаць на заказ пісаную карэйскімі іерогліфы шыльдачку. Прычым, як зазначыла апранутая ў нацыянальнае прадстаўніца стэнду, назвы, звязаныя з Беларусьсю, «робяцца без чаргі». На ізраільскім стэндзе на вачох публікі з паперы выразаліся традыцыйныя «рэйзэлэ», і мастачка Ірэна Абольскі тлумачыла сувязь паміж імі, кітайскімі папяровым мастацтвам, савецкімі выразнымі сняжынкамі і беларускімі выцінанкамі. Іранскі стэнд, акрамя праграмных кніг аятол па-расійску, прэзентаваў прыгожыя альбомы па персідскім мастацтве. Мастацкія майстэрні «Кажан» і «Макей» прапанавалі Святое Пісьмо і атласы свету, схопленымі сувенірнымі вокладкамі з сапраўднай скуры.

Францыя, якая сёлета з'яўляецца ганаровым госцем выставы-кірмашу, зладзіла са свайго павільёна сапраўдную кнігарню на Манмартры: доўгія паліцы з кулінарнымі кнігамі, дзіцячыя выданнямі, тамамі нью-эйдж, дзе амаль усё — па-французску. І як ва ўсякай заходняй кнігарні ў гэтай кірмашовай краме не абыдзецца без сэйлаў: нагадаем, сёлета кнігі на французскім стэндзе прадаюцца без нацэнкі.

Прэс-цэнтр расійскага павільёна пацешыў з'яўленнем вядомага па сатырычным рамане «Самавар» пісьменніка Міхаіла Велера, дзе той даў паўтарагадзінную адкрытую прэс-канферэнцыю, якая ператварылася ў аўтабіяграфічны, не пазбаўлены фірмовай велераўскай самаіроніі, маналог. Тут можна было шмат чаго даведацца пра пісьменніцкі вопыт, калі Велер працаваў у якасці памочніка столяра, а таксама дазнацца пра ягонае меркаванні наконт тэорыі стварэння-распаду імперыяў.

Беларускае дзяржаўнае выдавецтва «Мастацкая літаратура» прадстаўляў Віктар Шніп. І трохі распавёў, як у гэтую ліхую часіну крызіса выжывае яго выдавецтва.

«Вядома, крызіс закрануў нас, але не так моцна. Мы перайшлі на кнігі са школьнай праграмы: Багушэвіч, Колас, Багдановіч. — сказаў сп-р Віктар. — Мы дакладна ведаем, што такія кніжкі будуць купляцца».

З навінак «Мастацкая літаратура» з гонарам выстаўляе «Лебядзіны скіт», гэты багата ілюстраваны зборнік, куды ўвайшлі казкі Уладзіміра Караткевіча. Аформіў кнігу Мікола Купава: рабіў тое доўга, ажно два гады, але ў выніку выйшаў праўдзівы помнік не толькі прыгожага пісьменства, але і выяўленчага мастацтва.

Недзяржаўныя выдавецтвы таксама выказвалі стрыманы аптымізм стасоўна шанцаў уласнага выжывання падчас эканамічнага крызісу. «Крызіс адчуваецца, але не так моцна: у нас жа ёсць замовы чыста камерцыйныя», — кажа Марыя Кавальчук, адна з рэдактарак мінскага выдавецтва «Тэхналогія».

З таго, што прадаецца ў «Тэхналогіі» найлепш, — фотаальбомы, такія, як кніга Уладзіміра Ліхадзедава «Адам Міцкевіч на паштоўках ХІХ — пачатку ХХ стагоддзя», манаграфіі «Беларуская вёска ў эпоху зьменаў: другая палова ХІХ — першая траціна ХХ ст.» Сяргея Токця, «Жаночая гісторыя свету» Разалінд Майлз, «Слоўнік мовы Нашай Нівы».

Сярод навінак «Тэхналогіі» паэма Юльюша Славацкага «Міндоўг, кароль літоўскі» ў перакладзе Сержа Мінскевіча, манаграфія швейцарскага навукоўца Паўля Сутэра пра выдатны помнік пісьменства татараў ВКЛ — Каран-Тэфсір, пераклад Карана з тлумачэннямі.

Мінская міжнародная выстава-кірмаш працягнецца да 14 лютага ў павільёне «БелЭкспа» (Купалы, 27).

Каментары3

Цяпер чытаюць

Мінскі гарадскі суд не вытрымлівае нагрузкі — не паспяваюць судзіць палітвязняў3

Мінскі гарадскі суд не вытрымлівае нагрузкі — не паспяваюць судзіць палітвязняў

Усе навіны →
Усе навіны

Сям'ю выбітных педагогаў-баяністаў асудзілі за ўдзел у пратэстах4

Як адкрывалася мяжа з Польшчай. Рэпартаж з Брэста

«Вялікае супрацьстаянне паміж Расіяй і Еўропай». Што адбываецца ў Малдове напярэдадні выбараў3

Кітайскі аўтапрам імкліва заваёўвае Еўропу. Замест сваіх легенд еўрапейскія заводы выпускаюць аўто з Паднябеснай12

УСУ заявілі пра збіццё расійскага Су-34 пад Запарожжам3

На толькі што адкрытай польскай мяжы ўжо ўтварылася чарга з трох тысяч аўтамабіляў3

Глабальны зрух у каталіцтве: у Індыі больш семінарый, чым у Італіі, а ксяндзы на падмену прыязджаюць у Еўропу з Афрыкі9

Украінскі марскі беспілотнік пад ураганным агнём даплыў да нафтаналіўнога тэрмінала Туапсэ і ўзарваў яго ВІДЭА5

Залужны: Украіну ўратуе стварэнне кіберфізічнай сістэмы абароны, з апорай на робатаў3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мінскі гарадскі суд не вытрымлівае нагрузкі — не паспяваюць судзіць палітвязняў3

Мінскі гарадскі суд не вытрымлівае нагрузкі — не паспяваюць судзіць палітвязняў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць