Грамадства2929

Беларуса, якому Швецыя адмовіла ў прытулку, затрымалі на радзіме

Мужчыну з Беларусі, якому міграцыйная служба Швецыі адмовіла ў прытулку, затрымалі з палітычных матываў па вяртанні на радзіму, пра гэта паведаміла Sveriges Radio, заўважыла «Свабода».

Адзначаецца, што ён прыбыў у Швецыю з маці два гады таму. Прытулку яны папрасілі, бо «абое ўдзельнічалі ў шырокамаштабных акцыях пратэсту пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 года».

Паводле інфармацыі выдання, у заявах на атрыманне міграцыйнага статусу гаворыцца, што ў Беларусі на маці і сына завялі крымінальную справу і «яны баяцца, што іх пасадзяць у турму».

Нягледзячы на гэта, іх прашэнні адхілілі.

Гэта адбылося яшчэ ў 2023 годзе, а на мінулым тыдні, як сцвярджаецца, мужчыну і ягоную маці дэпартавалі са Швецыі ў Беларусь.

У публікацыі гаворыцца, што беларуса «арыштавалі проста на мяжы». Пра лёс жанчыны не паведамляецца.

Адвакат Стэфан Крысціч, які прадстаўляў інтарэсы некалькіх беларускіх просьбітаў аб прытулку, у каментары выданню адзначыў, што шмат хто з шукальнікаў «пацярпеў», бо міграцыйная служба Швецыі «да нядаўняга часу ацэньвала іх прашэнні на падставе састарэлай інфармацыі».

Шведскае міграцыйнае агенцтва «раней крытыкавалі за выкарыстанне састарэлай інфармацыі аб палітычных рэпрэсіях у Беларусі», адзначаецца ў публікацыі. Пры гэтым у лютым сёлета апублікаваныя новыя звесткі, якія «ясна паказваюць, як узмацніліся рэпрэсіі [у Беларусі] і як людзей усё яшчэ караюць за ўдзел у пратэстах чатыры гады таму».

Як піша «Позірк», 5 жніўня ў Вільні на канферэнцыі «Новая Беларусь» прадстаўнік народнай амбасады ў Швецыі Дзмітрый Васэрман паведаміў, што летась больш за сто беларусаў папрасілі статусу ўцекача ў Швецыі, а далі яго толькі траім.

«Гэта не азначае, што ўсіх астатніх высылаюць у Беларусь, паколькі некаторыя абскарджваюць [судовыя рашэнні], некаторыя едуць у іншыя краіны, і гэтак далей», — падкрэсліў ён.

Каментары29

  • Мда
    28.08.2024
    Шведам проще принять африканцев
  • A
    28.08.2024
    Зато сірыйскіх "бежанцаў" 300 тыс запусьцілі.
  • Шведы
    28.08.2024
    Ведут себя омерзительно

Цяпер чытаюць

Крык душы Бяспалава пра Ціханоўскага: Ён ператвараецца ў Лукашэнку 2.0, гэта траянскі конь82

Крык душы Бяспалава пра Ціханоўскага: Ён ператвараецца ў Лукашэнку 2.0, гэта траянскі конь

Усе навіны →
Усе навіны

Фінальны тэкст мірнага пагаднення па Украіне яшчэ не ўзгоднены3

Оксфардскі слоўнік аб'явіў слова 2025 года3

У Гродне знайшлі незвычайныя 500 еўра, на іх палююць калекцыянеры1

МУС агучыла лічбы, колькі ў Беларусь прыязджае працоўных мігрантаў5

Візавага спецыяліста з Мінска пасадзілі за каментары ў тэлеграме і ўдзел у пратэстах

Украіна настойвае на асабістай сустрэчы Зяленскага і Трампа3

Апублікаваная канцэпцыя аднаўлення млына і капліцы ў Лошыцкім парку

Трамп заявіў, што ёсць добры шанец скончыць вайну, але гэтаму «не спрыяе» карупцыйны скандал ва Украіне10

Колькі каштуе пачаць працаваць дальнабойшчыкам у Еўропе. Спойлер: не танна6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Крык душы Бяспалава пра Ціханоўскага: Ён ператвараецца ў Лукашэнку 2.0, гэта траянскі конь82

Крык душы Бяспалава пра Ціханоўскага: Ён ператвараецца ў Лукашэнку 2.0, гэта траянскі конь

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць