Грамадства

Актывіста руху «За свабоду» будуць судзіць па шасці палітычных артыкулах. Пагражае да 12 гадоў

Пра затрыманне Аляксея Клюшнічэнкі стала вядома толькі ў верасні, хоць ён за кратамі з лютага 2024 года.

Аляксей Клюшнічэнка. Фота з ягонай старонкі «Укантакце»

Аляксею Клюшнічэнку 28 гадоў. Родам ён з Любанскага раёна, вучыўся ў школе ў аграгарадку Рачэнь. Пасля паступіў у Мінск і скончыў Мінскі радыётэхнічны каледж. Апошнім часам займаўся грузаперавозкамі, да лістапада 2022 працаваў прамоўтарам у мабільнага аператара life:).

На афіцыйных старонках руху «За свабоду» напісана, што «Аляксей быў адным з ключавых актывістаў па Мінску, удзельнічаў у шматлікіх акцыях і мерапрыемствах руху, калі арганізацыя яшчэ была зарэгістраваная і легальна праводзіла сваю дзейнасць, і шмат зрабіў на карысць грамадзянскай супольнасці».

Пра яго затрыманне стала вядома ў верасні 2024 года. Высветлілася, што Аляксея затрымалі ажно 22 лютага 2024 года.

Суд над Аляксеем пачынаецца 29 кастрычніка 2024 года ў Мінскім гарадскім судзе. Яго абвінавачваюць у «стварэнні экстрэмісцкага фарміравання» (ч. 1 арт. 361-1 КК), «распальванні сацыяльнай варожасці» (ч. 1 арт. 130 КК), «дыскрэдытацыі Беларусі» (арт. 369-1 КК), «закліках да санкцый» (ч. 3 арт. 361 КК), «абразе Лукашэнкі» (ч. 1 арт. 368 КК) і «паклёпе на Лукашэнку» (ч. 1 арт. 369 КК).

Максімальнае пакаранне, якое могуць прызначыць Аляксею, — дванаццаць гадоў калоніі.

Судзіць яго будзе Міхаіл Макарэвіч. Ён прысудзіў толькі па вядомых адміністрацыйных справах каля 1800 сутак арышту і 29 000 рублёў штрафаў. Таксама асудзіў людзей больш чым па 30 палітычных крыміналках. Раней працаваў у Следчым камітэце.

Міхаіл Макарэвіч. Фота: тэлеграм-канал «Дзікае паляванне»

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары

Цяпер чытаюць

З 1 ліпеня ва ўсіх крамах запрацуюць новыя правілы — тлумачым, як цяпер рабіць пакупкі

З 1 ліпеня ва ўсіх крамах запрацуюць новыя правілы — тлумачым, як цяпер рабіць пакупкі

Усе навіны →
Усе навіны

Сяргей і Святлана Ціханоўскія сустрэнуцца з беларусамі Вільні3

«Старыя шпалеры і аблупленая падлога». Як выглядае самая танная кватэра Мінска, якая каштуе амаль 50 тысяч даляраў

«Сіянісцкі рэжым амаль рухнуў». Вярхоўны лідар Ірана абвясціў перамогу над Ізраілем7

Сёння 3 гады, як трапілі ў палон ваяры «Клешч і «Тромблі», загінулі «Брэст», «Папік», «Атам» і «Сябро»6

Памёр кінарэжысёр Валерый Рыбараў1

Відэа з камеры Ціханоўскага, якое паказвалі на фоне чутак пра яго смерць у зняволенні, было старое4

УСУ спынілі наступ расійскіх войск у Сумскай вобласці3

Схаваная ядзерная крэпасць Ірана, да якой не даляцяць бомбы ЗША5

Каля адной са станцый метро выстраілася вялікая чарга3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

З 1 ліпеня ва ўсіх крамах запрацуюць новыя правілы — тлумачым, як цяпер рабіць пакупкі

З 1 ліпеня ва ўсіх крамах запрацуюць новыя правілы — тлумачым, як цяпер рабіць пакупкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць