Аўто

Склалі пасля ДТЗ еўрапратакол, а грошай на рамонт аўто не хапіла. Што рабіць?

Адна з умоў складання еўрапратакола — удзельнікі аварыі лічаць, што шкода, прычыненая кожнаму транспартнаму сродку ў ДТЗ, не перавышае €800 па курсе Нацбанка. А што рабіць, калі потым апынецца, што гэтых грошай на рамонт аўтамабіля бракуе?

Ілюстрацыйны здымак

Грошы можна спагнаць праз суд. Вось рэальная гісторыя з судовай практыкі, пра якую расказалі ў Віцебскім абласным судзе, піша abw.by.

17 красавіка гэтага года ў Полацку сутыкнуліся два аўтамабілі. Грамадзянская адказнасць віноўніцы ДТЗ была застрахавана ў ЗАСТ «Таск», а другога ўдзельніка аварыі — у СТАА «Асоба». Яго аўтамабіль атрымаў пашкоджанні, памер якіх бакі на месцы ацанілі ў суму не больш за €800 і запоўнілі бланк паведамлення аб ДТЗ без выкліку супрацоўнікаў ДАІ.

Па дамове «аўтаграмадзянкі», «Асоба» выплаціла кіроўцу страхавую кампенсацыю ў суме 2785,52 рубля, што эквівалентна €800. Аднак кошт рамонту аўтамабіля аказаўся больш чым у два разы вышэйшым — 6163,66 рубля.

Уладальнік аўтамабіля звярнуўся да віноўніцы ДТЗ, каб яна даплаціла за рамонт. Яна адмовілася гэта зрабіць, і тады ён звярнуўся суд, дзе з улікам зносу аўтамабіля ў 55% прасіў спагнаць з віноўніцы аварыі 2198,39 рублі за рамонт, а таксама судовыя выдаткі.

Як нагадалі ў судзе, згодна з артыкулам 941 ГК, юрыдычная асоба або грамадзянін, якія застрахавалі сваю адказнасць па добраахвотным або абавязковым страхаванні на карысць пацярпелага (артыкул 823, пункт 1 артыкула 825), у выпадку калі страхавой кампенсацыі недастаткова для таго, каб поўнасцю кампенсаваць прычыненую шкоду, кампенсуюць розніцу паміж страхавой кампенсацыяй і фактычным памерам урону.

У выпадку, калі страхавой кампенсацыі недастаткова для поўнай кампенсацыі шкоды, пацярпелы мае права прад'явіць асобе, якая нанесла шкоду, пазоў аб пакрыцці шкоды на суму, якая складае розніцу паміж страхавой кампенсацыяй і фактычным памерам шкоды, за выняткам кошту абнаўлення (г.зн. розніцы паміж коштам новых дэталяў і коштам дэталяў за вылікам зносу пры замене пашкоджаных дэталяў на новыя).

Суд прыйшоў да высновы, што заяўленыя іскавыя патрабаванні абгрунтаваныя і падлягаюць задавальненню ў поўным аб'ёме.

13 верасня рашэннем суда Полацкага раёна і горада Полацка з адказчыцы на карысць істца спагнана:

  • 2198,39 рубля — матэрыяльная шкода;
  • 109,92 рубля — дзяржпошліна;
  • 80 рублёў — выдаткі па аплаце юрыдычнай дапамогі.

Рашэнне суда не абскарджана, не апратэставана і набыло законную моц.

Каментары

Цяпер чытаюць

Гомельскую суддзю, якая адпрацавала 25 гадоў і займалася палітычнымі справамі, выгналі за сістэматычныя дысцыплінарныя парушэнні7

Гомельскую суддзю, якая адпрацавала 25 гадоў і займалася палітычнымі справамі, выгналі за сістэматычныя дысцыплінарныя парушэнні

Усе навіны →
Усе навіны

Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Акадэміі навук узначаліць былая дэпутатка8

Галоўны мусульманін Беларусі падарыў мінскай гімназіі Каран. А там яго запісалі ў яўрэі13

А1 і МТС не будуць павышаць тарыфы да канца года1

Любчанскі замак больш за год аднаўляюць без праекта. Паспелі пабудаваць вежу і глухія сцены10

Новы трэнд: цыбульны сок, каб валасы сталі здаравейшыя. Гэта праўда працуе?8

Праз камісію па вяртанні за амаль тры гады вярнуліся ў Беларусь 30 чалавек9

У Лукашэнкі распрацавалі план ратавання былога саўгаса «Гарадзец»24

Туск: Польшча не выдасць Германіі арыштаванага за падрыў «Паўночных патокаў»6

Беларускія кардыяхірургі ўпершыню паспяхова выдалілі пухліну ў цяжарнай жанчыны5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Гомельскую суддзю, якая адпрацавала 25 гадоў і займалася палітычнымі справамі, выгналі за сістэматычныя дысцыплінарныя парушэнні7

Гомельскую суддзю, якая адпрацавала 25 гадоў і займалася палітычнымі справамі, выгналі за сістэматычныя дысцыплінарныя парушэнні

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць