Сілавікі затрымлівалі адміністратарку дваровага чата, якая вярнулася ў Беларусь з Польшчы
Набліжаны да сілавікоў тэлеграм-канал «апублікаваў відэа з адміністратаркай тэлеграм-чата «Нёманская 76, 78, 80».

На відэа дзяўчына кажа, што працуе ў Польшчы адміністратарам інтэрнэт-крамы, а таксама мадэруе дваровы чат. У роліку яна паведаміла, што там у 2020 годзе публікаваліся «рознага роду паведамленні, накіраваныя супраць дзейнай улады».
Са слоў затрыманай, гэтыя паведамленні выдаленыя, а новыя праходзяць мадэрацыю. Зараз чат на 22 чалавекі выдалены.
Аўтары допісу паведамілі, што дзяўчына знаходзіцца на волі, піша «Медыязона».
Каментары