Грамадства11

Шведы прадалі мабільнага распрацоўшчыка з беларускімі каранямі больш чым за мільярд даляраў

Распрацоўшчык мабільных казуальных гульняў родам з Беларусі Easybrain зноў стаў аб'ектам M&A здзелкі. У пачатку 2021 года яго купіла шведская кампанія Embracer Group за 640 мільёнаў даляраў. Зараз яна прадала актыў — удвая даражэй, піша Devby.io.

Шведскі холдынг Embracer Group абвясціў пра ўгоду па продажы Easybrain швейцарскаму паблішару мабільных гульняў Miniclip. Сума ўгоды — 1,2 мільярда даляраў.

У выніку чысты доўг шведскай кампаніі (13,2 мільярда шведскіх крон, або 1,2 мільярда даляраў) знізіцца да 0,5 мільярда крон (45,3 мільёна даляраў), гаворыцца ў рэлізе.

Чакаецца, што ўгода будзе закрытая ў пачатку 2025 года.

«Гэтая транзакцыя змяняе фінансавае становішча Embracer, ставячы нас у больш моцную пазіцыю для росту кошту», — заявіў сузаснавальнік і CEO Embracer Ларс Вінгефорс. 

Miniclip — швейцарскі выдавец мабільных гульняў, на рынку з 2001 года. У лютым 2015 года стаў часткай кітайскай тэхналагічнай карпарацыі Tencent.

Easybrain прабыў у складзе Embracer Group крыху менш за чатыры гады. Шведскі холдынг набыў мабільнага распрацоўшчыка ў лютым 2021 года за 640 мільёнаў даляраў. Гэта тады стала падзеяй для беларускай ІТ-супольнасці: за калег радаваліся і абмяркоўвалі, чаму шведы не спалохаліся палітычных рызык. Як мінімум год пасля гэтага ўсё яшчэ ішло добра: Easybrain была самым прыбытковым падраздзяленнем у шведскім холдынгу, і сам холдынг нарошчваў продажу.

Але потым, відавочна, сітуацыя памянялася. У пачатку 2024 года Embracer Group аказалася ў топе па колькасці звольненых супрацоўнікаў. 

***

Easybrain — распрацоўшчык мабільных гульняў, спецыялізуецца на галаваломках і лагічных гульнях. Колькасць супрацоўнікаў на пачатак 2024 года — 340 чалавек. Штаб-кватэра знаходзіцца ў Лімасоле (Кіпр), па-ранейшаму ёсць офіс распрацоўкі ў Мінску. 

Заснавальнікі кампаніі — Пётр Скаромны, Мацвей Цімашэнка і Алег Грушэвіч.

Па выніках 2020 года Easybrain увайшла ў топ-3 самых папулярных беларускіх распрацоўшчыкаў, па даных Sensor Tower. Гульні і праграмы кампаніі карыстальнікі спампавалі 328 мільёнаў разоў (+75% да 2019 года).

Па стане на люты 2021 года гульні Easybrain мелі 750 млн установак і 12 млн карыстальнікаў у дзень. Партфоліа ўключае Sudoku.com, Nonogram.com, у 2020 годзе ў ім з'явіліся Art Puzzle, Killer Sudoku, Nonogram.com Color. У пачатку 2021 года кампанія працавала з 15 гульнямі.

Каментары1

  • Ёсік
    15.11.2024
    [Рэд. Выдалена] Дзякуй, перадаў рэдактару

Цяпер чытаюць

Стаў вядомы сапраўдны год заснавання Менска. Адкрыццё было вострасюжэтным навуковым дэтэктывам5

Стаў вядомы сапраўдны год заснавання Менска. Адкрыццё было вострасюжэтным навуковым дэтэктывам

Усе навіны →
Усе навіны

Бэнксі прэзентаваў новую працу, але не сказаў, дзе знаходзіцца1

Сёння пачынаецца суд над Нінай Багінскай7

Каб зняць прапагандысцкі кліп, прыдворны кампазітар Алейнік выцягнуў літаральна з-пад кропельніцы 86-гадовую бабулю11

У ДТЗ у Воранаўскім раёне загінула аднагадовае дзіця

Славакія вяртае ў Беларусь пасла11

Распрацаваны першы за 50 гадоў антыбіётык супраць смяротнай супербактэрыі

У Маладзечанскім раёне прадаюць лецішча з марскога кантэйнера

Колькі каштуе пуцёўка ў беларускі санаторый — сума немалая2

Пяць пытанняў, якія застаюцца пасля смерці экс-выкладчыка БНТУ Шчукіна, што ўцякаў ад міліцыі46

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стаў вядомы сапраўдны год заснавання Менска. Адкрыццё было вострасюжэтным навуковым дэтэктывам5

Стаў вядомы сапраўдны год заснавання Менска. Адкрыццё было вострасюжэтным навуковым дэтэктывам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць