Ва Украіне затрымалі агента ГРУ, які быў камандзірам аднаго з падраздзяленняў УСУ
Служба бяспекі Украіны сцвярджае, што падпалкоўнік, камандзір аднаго з падраздзяленняў Сіл спецыяльных аперацый Узброеных сіл Украіны, зліваў Расіі інфармацыю пра планы ўкраінскіх баявых аперацый у тыле ворага.

Паводле даных СБУ, расійскія войскі планавалі выкарыстаць гэтыя звесткі для ліквідацыі ўкраінскіх спецаператыўнікаў як на лініі фронту, так і за яе межамі.
Падпалкоўніку, якога абвінавачваюць у дзяржаўнай здрадзе, пагражае пажыццёвае зняволенне.
Каментары
Нагадаю летам 2022 пад час Вайны сбУ застрэліла супрацоўніка ці агента гУр у Кіеве " средь бела дня"