Свет11

Фінляндыя выявіла сляды ад якара на дне Балтыйскага мора пасля пашкоджання кабеля

У пашкоджанні электракабеля Estlink 2 паміж Фінляндыяй і Эстоніяй падазраецца танкер «ценявога флоту» Eagle S, які перавозіў расійскую нафту ў абыход санкцый, піша «Голас Амерыкі».

Ілюстрацыйнае фота 

Фінская паліцыя заявіла ў нядзелю, што выявіла сляды, якія цягнуцца на дзясяткі кіламетраў па дне Балтыйскага мора. Танкер, які перавозіў расійскую нафту, падазраецца ў тым, што сваім якарам перарэзаў лінію электраперадачы і чатыры тэлекамунікацыйныя кабелі.

У чацвер судна Eagle S, зарэгістраванае на Астравах Кука, было затрымана фінскай паліцыяй і супрацоўнікамі берагавой аховы. Экіпаж затрыманага танкера дапытваюць.

Краіны Балтыйскага мора знаходзяцца ў стане павышанай гатоўнасці пасля серыі пашкоджанняў сілавых кабеляў, тэлекамунікацыйных ліній і газаправодаў з часу ўварвання Расіі ва Украіну ў 2022 годзе. У пятніцу ў NATO заявілі, што альянс узмоцніць сваю прысутнасць у рэгіёне.

У сераду ў абед адбыўся абрыў электракабеля Estlink 2 магутнасцю 658 мегават (МВт) паміж Фінляндыяй і Эстоніяй, і цяпер абедзве краіны злучае толькі Estlink 1 магутнасцю 358 МВт, паведамілі аператары электрасетак. Паводле іх слоў, Estlink 2 можа быць адноўлены не раней за жнівень.

Фінская паліцыя падазрае, што судна Eagle S нанесла шкоду, працягнуўшы свой якар па марскім дне.

Следчыя выявілі «след», але пакуль не знайшлі зніклы якар, гаворыцца ў заяве Самі Пайла, кіраўніка тактычнай групы і галоўнага інспектара Нацыянальнага бюро расследаванняў Фінляндыі.

«Даўжыня следу складае дзясяткі кіламетраў», — сказаў Пайла.

На фотаздымках, зробленых у пятніцу, відаць, што ў судна Eagle S адсутнічае якар па левым борце.

Мытная служба Фінляндыі лічыць, што судна з’яўляецца часткай «ценявога флоту» састарэлых танкераў, якія выкарыстоўваюцца для абыходу санкцый на экспарт расійскай нафты.

Каментары1

  • Скажыце мне,
    31.12.2024
    калі гэта не падрыхтоўчыя дыверсіі 3-ай Сусветнай, то што гэта?

Цяпер чытаюць

Што з дэфіцытам медыкаў? Спыталі ў дактароў2

Што з дэфіцытам медыкаў? Спыталі ў дактароў

Усе навіны →
Усе навіны

Прарасійскаму журналісту, які ўцёк з Латвіі ў Беларусь, далі статус бежанца7

У ЗША ў трэндах — хрысціянская музыка13

Яшчэ адзін еўрапейскі сэрвіс закрывае рахункі беларусам без ДНЖ14

Патрацілі па $1000 на чалавека. Як сям'я беларусаў адпачыла ў Кыргызстане3

«Статкевіча ў калоніі паспрабавалі кінуць пад станок, каб забіць. Ён адхіліўся і толькі зламаў руку» — Шульман пра пачатак 2010-х2

У Гомелі хлопец пры затрыманні ўкусіў супрацоўніка ДАІ1

У Мінску адбыўся апошні рэйс унікальнага 26‑метровага трамвая

ЗША прыпынілі разгляд любых прашэнняў аб наданні прытулку13

Трамп заявіў пра закрыццё паветранай прасторы над Венесуэлай8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што з дэфіцытам медыкаў? Спыталі ў дактароў2

Што з дэфіцытам медыкаў? Спыталі ў дактароў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць