Грамадства1010

Ціханоўская: Пабачыць тых, хто знаходзіўся ў інкамунікада — велізарная палёгка

Дэмакратычная лідарка Святлана Ціханоўская пракаментавала фотаздымкі Віктара Бабарыкі, які быў у рэжыме інкамунікада амаль два гады.

Фота з тэлеграм-канала Рамана Пратасевіча

«Убачыць Віктара Бабарыку, як і Марыю Калеснікаву некалькі месяцаў таму, пасля столькіх месяцаў інкамунікада — гэта неймавернае шчасце. Але жахліва разумець: рэжым выкарыстоўвае людзей, якія не павінны былі апынуцца за кратамі, для маніпуляцыяў», — гаворыць Ціханоўская. 

Яна кажа, што за два гады нам давялося вывучыць жудаснае слова «інкамунікада».

«Мы адчулі, што такое — цалкам страціць сувязь з блізкім чалавекам за кратамі і не ведаць: ці жывы ён? Ці здаровы? У якім стане знаходзіцца? Праз адсутнасць любой вестачкі ад роднага чалавека ты не можаш нармальна жыць: калі так балюча на волі, страшна ўявіць, што адчуваюць яны там, за кратамі. 

Кожны дзень у зняволенні — гэта страта цэлага жыцця, якое адбываецца на волі. Мой муж не бачыць, якімі дарослымі ўжо сталі Карней і Агнія. Сыны Паліны Шарэнды-Панасюк растуць без цяплыні матулінай любові. Ігар Лосік ужо 4,5 гады не бачыць дачку Паўліну… Жыццё спыняецца ў цэлых сем’ях, бо рэжым ахвяруе людзьмі дзеля ўлады. 

Пабачыць тых, хто знаходзіўся ў інкамунікада — велізарная палёгка. Але разам з гэтым мы не можам забываць: за кратамі несправядліва застаюцца больш за 1200 палітвязняў.

Спыненне рэжыму інкамунікада — гэта першы крок да таго, каб спыніць той жах, які цяпер адбываецца ў краіне. А наступным павінна быць вызваленне тых, хто апынуўся за кратамі з-за сваіх поглядаў. І спыненне ўсіх палітычных рэпрэсіяў супраць беларусаў», — зазначыла Святлана Ціханоўская.

Каментары10

  • Віншую
    08.01.2025
    Віншую спадарыню Ціханоўскую з палёгкай!
  • Maxi
    08.01.2025
    Мандриан, уточните, пожалуйста, каким образом, по вашему мнению, офис использует политзаключённых более цинично, чем режим? Готовы ли вы поблагодарить или похвалить режим за то, что и как они делают с политзаключёнными?
  • Нявыкрутка
    08.01.2025
    Для гопнікаў рэжыма людзі - смецце. Праўда, пасля 24 лютага 2022г. зрабілася максімальна відавочным, што рэжым не мае ніякай суб'ектнасці. Гэта проста злачынныя служкі крамлёўскіх гаспод. І што з гэтым можа зрабіць "офіс"? Нічога. Толькі назіраць і выказваць словы падзякі, калі чарговы закладнік адбыў тэрмін і выйшаў з барака.
 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Усе навіны →
Усе навіны

Людзі здзіўляюцца таму, што ў вёсках на Браслаўшчыне няма платоў. Чым гэта можна патлумачыць?3

Нябензя назваў расійскі «мемарандум» «найлепшай прапановай» для Кіева

Мілыя ці пачварныя? Чаму лялькі Labubu сталі сусветнай сенсацыяй4

Колькі каштуе хатняя аптэчка ў Беларусі, Літве і Польшчы? Параўналі цэны1

Трамп: Я арганізаваў мірную дамову паміж Конга і Руандай. Але Нобеля мне за гэта не дадуць8

Мінгандлю абурылася завышэннем у 8 разоў цаны на чырвона-зялёныя сцяжкі5

У Іране адбыўся землятрус магнітудай 5,2. Адразу пайшлі чуткі2

«Доўгая дарога па ўсім свеце». Беларуска з адным заплечнікам аб'ездзіла 40 краін2

Будучыня Ірана: тры сцэнары пасля магчымага краху рэжыму мулаў4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сяргей Ціханоўскі выйшаў на волю93

Сяргей Ціханоўскі выйшаў на волю

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць