Улада1717

Рымашэўскі гатовы зняць сваю кандыдатуру на карысць адзінага кандыдата

Сустаршыня аргкамітэта па стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» Віталь Рымашэўскі гатовы зняць сваю кандыдатуру для ўдзелу ў прэзідэнцкіх выбарах у выпадку вылучэння больш перспектыўнага прэтэндэнта ад дэмакратычных сіл. Пра гэта палітык заявіў увечары 5 сакавіка ў Мінску на сустрэчы з прадстаўнікамі грамадзянскай ініцыятывы «Рада беларускай інтэлігенцыі».
Паводле яго слоў, БХД ствараецца «як альтэрнатыва для барацьбы са злом у грамадстве, якое прысутнічае як ва ўладных, так і некаторых апазіцыйных структурах». Палітык згодны з неабходнасцю кансалідацыі дэмакратычных сіл і вылучэння адзінага кандыдата ад апазіцыі на выбарах кіраўніка дзяржавы.

Разам з тым, адзначыў ён, лідэры аргкамітэта па стварэнні БХД не згодны з мадэллю арганізацыі працы ў аб’яднаных дэмакратычных сілах, бо лічаць, што гэта структура павінна выступаць як кансультатыўны, а не надпартыйны орган, які прымае рашэнні, абавязковыя для ўсіх удзельнікаў АДС.

З’езд БХД вылучыў кандыдатуру Рымашэўскага для ўдзелу ў прэзідэнцкіх выбарах. «Аднак калі б сустаршыні аргкамітэта па стварэнні БХД Паўлу Севярынцу было 35 гадоў, то такім кандыдатам стаў бы, безумоўна, ён», — падкрэсліў палітык.

Рымашэўскі не лічыць сябе самым перспектыўным кандыдатам і адзначае, што аргкамітэт па стварэнні БХД гатовы да перамоў з лідэрамі апазіцыйных партый і рухаў па пытанні вылучэння адзінага кандыдата.

Ён мяркуе, што ўсе прэтэндэнты, чые імёны будуць разглядацца пры вызначэнні адзінага кандыдата на прэзідэнцкіх выбарах ад апазіцыі, павінны падпісацца пад абавязацельствам ні пры якіх умовах не выступаць за ўваходжанне Беларусі ў склад Расіі і ўвядзенне расійскага рубля, а таксама гарантаваць прыхільнасць дэмакратычным метадам кіравання.

Старшыня рады, педагог і кінарэжысёр Уладзімір Колас паведаміў, што ўдзельнікам наступнай сустрэчы будзе палітык Андрэй Саннікаў.

Каментары17

Цяпер чытаюць

Ціханоўскі патлумачыў, чаму ён так паводзіў сябе ў Нью-Ёрку90

Ціханоўскі патлумачыў, чаму ён так паводзіў сябе ў Нью-Ёрку

Усе навіны →
Усе навіны

Украінскі марскі беспілотнік пад ураганным агнём даплыў да нафтаналіўнога тэрмінала Туапсэ і ўзарваў яго ВІДЭА4

Залужны: Украіну ўратуе стварэнне кіберфізічнай сістэмы абароны, з апорай на робатаў3

«Быў страчаны момант з Беларуссю». Зяленскі падчас выступлення ў ААН згадаў нашу краіну10

Аўтапэн замест партрэта. У Белым доме вытанчана паздзекаваліся з Джо Байдэна15

Ціханоўская ў Нью-Ёрку паразмаўляла з Каралем Наўроцкім ВІДЭА7

«Адзін мінус — тут я разлюбіў бульбу». Егіпцянін ажаніўся з беларускай і пераехаў у Брэст1

У Вялікабрытаніі з'явіўся вайсковы аташэ ў Беларусі12

У Nvidia праблема: занадта шмат грошай3

Зянковіч назваў імя правакатара, з якога пачалася справа змоўшчыкаў супраць Лукашэнкі. Яго кар'ера цяпер пайшла ўгару29

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўскі патлумачыў, чаму ён так паводзіў сябе ў Нью-Ёрку90

Ціханоўскі патлумачыў, чаму ён так паводзіў сябе ў Нью-Ёрку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць