Свет33

«Мы павінны пакласці канец гэтай вайне». Трамп распавёў аб падрыхтоўцы сустрэчы з Пуціным

«Пуцін хоча сустрэцца, і мы вядзем падрыхтоўку», — сказаў Трамп журналістам.

Фота: Rebecca Blackwell / AP

Абраны прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што цяпер ідзе працэс падрыхтоўкі яго сустрэчы з прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным, піша Бі-бі-сі.

«Ён хоча сустрэцца, і мы вядзем падрыхтоўку», — сказаў Трамп журналістам перад сустрэчай з губернатарамі-рэспубліканцамі ў сваёй рэзідэнцыі ў Мар-а-Лага ў Фларыдзе.

«Прэзідэнт Пуцін хоча сустрэцца. Ён заяўляў пра гэта нават публічна, і мы павінны пакласці канец гэтай вайне», — дадаў Трамп, маючы на ўвазе вайну ва Украіне, якую ён неаднаразова абяцаў скончыць, але не ўдакладняў, як менавіта плануе гэта зрабіць. Калі можа адбыцца сустрэча, Трамп таксама не ўдакладніў.

Крэмль словы Трампа пакуль не каментаваў, аднак напярэдадні прэс-сакратар Пуціна Дзмітрый Пяскоў казаў журналістам, што калі Трамп захавае намер звязацца з расійскім прэзідэнтам пасля інаўгурацыі 20 студзеня, то ў Маскве гэта будуць толькі вітаць.

«У выпадку, калі пасля ўступлення на пасаду палітычная воля да аднаўлення кантактаў на вышэйшым узроўні захаваецца, то, вядома, прэзідэнт Пуцін гэта будзе толькі вітаць», — сказаў ён. Трамп раней дапускаў, што перамовы з Пуціным могуць прайсці на працягу шасці месяцаў пасля яго ўступлення на пасаду.

Пяскоў у чацвер сказаў, што пакуль запытаў на такую сустрэчу ад амерыканскага боку не паступала.

Сам Пуцін на прамой лініі ў снежні казаў, што гатовы сустрэцца з Трампам.

У лістападзе, праз тыдзень пасля перамогі Дональда Трампа на прэзідэнцкіх выбарах, газета Washington Post пісала, што абраны прэзідэнт пагаварыў па тэлефоне з Пуціным і абмеркаваў вайну ва Украіне.

У Крамлі гэтую інфармацыю назвалі «чыстай выдумкай».

Каментары3

  • Ботам
    10.01.2025
    С КНДРаўскім Ынам ён ужо сустракаўся, вынік вядомы, нулявы, дыктатараў тыпу Пуціна і Ына толькі сіла выправіць.
  • Acab
    10.01.2025
    Спадзяюся на канец вайны, хаця, нажаль, ня веру ўжо
  • Ёрк
    10.01.2025
    Acab, што, ня верыш ужо, што крамлёўскія імперцы спыняцца?

Цяпер чытаюць

Затрыманы ў Польшчы беларускі таксіст-шпіён быў сябрам «Паспалітага рушэння»14

Затрыманы ў Польшчы беларускі таксіст-шпіён быў сябрам «Паспалітага рушэння»

Усе навіны →
Усе навіны

Дар‘я Шманай: Адчуваю сябе масквічкай27

Паветраную прастору Польшчы парушылі шматлікія беспілотнікі. Закрываліся аэрадромы, дроны збівала авіяцыя НАТА47

У Новай Зеландыі бацька забраў траіх дзяцей і чатыры гады жыў з імі ў лесе. Ён загінуў у выніку перастрэлкі з паліцыяй2

Дзяўчаты ламаюць сабе ногі, каб паменшыць рост — лічыцца, што аперацыя дапаможа знайсці каханне6

Палітвязень Паднябенны павесіўся ў ШІЗА магілёўскай калоніі4

Польшча збірае экстранную раду бяспекі6

Зяленскі: Пуцін сказаў Трампу, што захопіць Данбас за тры-чатыры месяцы2

«Гэта акт вайны»: кангрэсмен ЗША заявіў, што Расія атакавала НАТА10

Беларуска вярнулася з Польшчы і купіла сельскую школу, дзе раней вучылася — што яна там робіць?17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Затрыманы ў Польшчы беларускі таксіст-шпіён быў сябрам «Паспалітага рушэння»14

Затрыманы ў Польшчы беларускі таксіст-шпіён быў сябрам «Паспалітага рушэння»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць