Грамадства8383

Андрэй Шарэнда: Пазняк або памыляецца, або хлусіць, што мае нейкае дачыненне да вызвалення Паліны

Муж нядаўна вызваленай былой палітзняволенай Паліны Шарэнды-Панасюк Андрэй Шарэнда выказаўся ў фэйсбуку пра ролю ў вызваленні ягонай жонкі ветэрана беларускага руху Зянона Пазняка, каб, як ён сам выказаўся, «паставіць кропку».

Зянон Пазняк

«Зянон Пазняк альбо памыляецца, альбо проста хлусіць, што мае хоць нейкае дачыненне да вызвалення Паліны.

За час зняволення ні сам Пазняк, ні хтосці з яго каманды не выходзіў на сувязь ні са мной, ні з кім з родных Паліны, каб узгадніць нейкія дзеянні. А гэта ў любым выпадку рабіць трэба. Калі нешта і было зроблена ім, то яму на гэта ніхто з родных дазвол не даваў.

Калі Пазняк лічыць, што ўзгадванне Паліны ў яго «Навагоднім звароце» год таму хоць неяк паўплывала на яе вызваленне, то хацеў бы нагадаць, што пасля гэтага Паліну не выпусцілі, а, прапусціўшы праз пекла этапаў і штафных ізалятараў, ізноў прысудзілі на год калоніі.

Паліна выйшла па сканчэнні тэрміну. Справу Паліны атрымалася зацягнуць, і яна правяла ў СІЗА 7 месяцаў, што раўняецца 10,5 калоніі. За месяц, што заставаўся Паліне адбыць у калоніі, новую справу па 411 ужо юрыдычна не паспявалі аформіць. Пад ціскам міжнародных палітыкаў і камітэта ААН Лукашэнка не пайшоў на фальсіфікацыю нейкай іншай крымінальнай справы і быў вымушаны вызваліць Паліну», — сцвярджае Андрэй Шарэнда.

Каментары83

  • qwerty
    24.02.2025
    Па чым бачна нашых людзей - гэта па ўменні ўвязвацца ў непатрэбныя спрэчкі. Дзе б еўрапеец ці амерыканец коратка і дыпламатычна падзякаваў бы ўсім, хто казаў, думаў, рабіў ці проста верыў у вызваленне, нашы будуць ладзіць нейкія нікому не патрэбныя канфлікты на пустым месцы, прыніжаць адзін аднаго, дакапвацца да нейкіх дробязей. І зусім няясна, навошта ўвогуле, у чым тут выйгрыш.
  • Выбачай Божа
    24.02.2025
    Гераізму навалам - цяму хоць бы гарошыну.
  • Цісканіна
    24.02.2025
    Дык хто ціснуў? Прозвішчы палітыкаў!

Цяпер чытаюць

Беларусь адмовілася часова адкрыць пункт пропуску «Беняконі»29

Беларусь адмовілася часова адкрыць пункт пропуску «Беняконі»

Усе навіны →
Усе навіны

На базу, дзе стаіць самалёт Трампа, даставілі падазроны пакет з белым парашком. Некалькі чалавек захварэлі5

Палітычныя кулуары, адносіны з былымі і сённяшнімі — Наста Рагатко напісала дэбютную кнігу. І знялася для вокладкі аголенай34

У расійскім Іл-76, які збілі ў Судане, быў беларус

Дзіцячы сад у Брэсце ўсё ж будзе. Чыноўнікі кажуць, што пераканалі пенсіянераў4

Сёлета з Беларусі дэпартавалі больш за 3,6 тысячы замежнікаў1

У самым бедным раёне краіны адкрылі завод2

У Мазыры мужчына некалькі разоў ударыў нажом жонку, а потым кінуўся з ім на міліцыянера1

Успаміны Бэлы Шагал паказваюць нечаканы Віцебск. І раскрываюць яшчэ адну таямніцу карцін Шагала11

Памёр фотажурналіст Яўген Коктыш. Ён здымаў Быкава і Мулявіна

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларусь адмовілася часова адкрыць пункт пропуску «Беняконі»29

Беларусь адмовілася часова адкрыць пункт пропуску «Беняконі»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць