Усяго патроху2121

«Ледзь не перахрысцілася». Галасавы памочнік Аліса шакаваў карыстальнікаў сваёй беларускай мовай

«А цяпер для беларусаў перакладзіце, нічога не зразумела», — пішуць каментатары пад відэа.

Карыстальнік TikTok з нікам @denny_meridean звярнуўся да галасавога памочніка Алісы, убудаванага ў Яндэкс. Станцыю, з просьбай перакласці фразу на беларускую мову. Вынік аказаўся, мякка кажучы, нечаканым і выклікаў бурную рэакцыю ў каментарах, піша Telegraf.news.

@denny_meridean

Мне нужна Алеся, а не Алиса

♬ оригинальный звук - Denny MerideaN

У кароткім відэароліку аўтар папрасіў Алісу перавесці наступную фразу: «Смотрите, дед где-то потерял двести дневников».

Аднак замест выразнага адказу Аліса выдае набор гукаў, які больш нагадвае заклінанне, чым беларускую мову. Увогуле гэтая фраза павінна гучаць так: «Глядзіце, дзед дзесьці згубіў дзвесце дзённікаў».

Ролік хутка стаў вірусным, сабраўшы мноства каментароў. Карыстальнікі пажартавалі над здольнасцямі Алісы ў беларускім вымаўленні і прапанавалі свае версіі таго, што адбылося.

«Мне патрэбна Алеся, а не Аліса», — падпісаў сваё відэа аўтар.

«Праверыў. Выгнаў Алісу з дому», — жартам напісаў яшчэ адзін карыстальнік.

«Ледзь не перахрысцілася», — эмацыйна пракаментавала іншая карыстальніца.

«Гэта не беларуская, Алісу проста закараціла», — выказаў меркаванне адзін з каментатараў, спісваючы тое, што адбылося на «тэхнічны збой».

«А цяпер для беларусаў перакладзіце, нічога не зразумела».

«Аж вушы ў трубку скруціліся!» — абураюцца карыстальнікі. 

Каментары21

  • Яўген
    25.02.2025
    Так-та яна амаль нармалёва пераклала, проста не вымаўляе "і" падчас text-to-speech.
  • а вы паслухайце нашых "беларускамоуных" спикерау...
    25.02.2025
    [Рэд. выдалена]
  • Китайские лохмотья с базара
    25.02.2025
    Ян, На Алису бабок не хватает?Карыстайся своим китайским хламом.

Цяпер чытаюць

Што з дэфіцытам медыкаў? Спыталі ў дактароў2

Што з дэфіцытам медыкаў? Спыталі ў дактароў

Усе навіны →
Усе навіны

Прарасійскаму журналісту, які ўцёк з Латвіі ў Беларусь, далі статус бежанца7

У ЗША ў трэндах — хрысціянская музыка13

Яшчэ адзін еўрапейскі сэрвіс закрывае рахункі беларусам без ДНЖ14

Патрацілі па $1000 на чалавека. Як сям'я беларусаў адпачыла ў Кыргызстане3

«Статкевіча ў калоніі паспрабавалі кінуць пад станок, каб забіць. Ён адхіліўся і толькі зламаў руку» — Шульман пра пачатак 2010-х2

У Гомелі хлопец пры затрыманні ўкусіў супрацоўніка ДАІ1

У Мінску адбыўся апошні рэйс унікальнага 26‑метровага трамвая

ЗША прыпынілі разгляд любых прашэнняў аб наданні прытулку13

Трамп заявіў пра закрыццё паветранай прасторы над Венесуэлай8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што з дэфіцытам медыкаў? Спыталі ў дактароў2

Што з дэфіцытам медыкаў? Спыталі ў дактароў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць