Свет22

Сербія адклікала свой голас у падтрымку рэзалюцыі Генасамблеі ААН з асуджэннем Расіі

Першапачаткова Сербія прагаласавала за рэзалюцыю, у якой Расія называецца агрэсарам. Прэзідэнту Сербіі ў выніку давялося прасіць прабачэння.

Аляксандр Вучыч. Фота: AP Photo/Darko Vojinovic

Сербія адклікала свой голас у падтрымку рэзалюцыі Генеральнай асамблеі ААН, якая асуджала расійскае ўварванне ва Украіну.

Міністр замежных спраў Сербіі Марка Джурыч паведаміў, што Бялград змяніў свой голас на «ўстрымаўся», пiша NIN.

«Наш абавязак — сачыць за цяперашняй сітуацыяй, адаптаваць пазіцыю Сербіі да ўзніклых геапалітычных змен. Вось чаму я лічу, што нам варта было ўстрымацца, і я не буду перакладаць адказнасць за гэта на прафесію або сектары.

Палітычная адказнасць ляжыць не на прэзідэнце, яна ў першую чаргу на мне. І калі хтосьці павінен прасіць прабачэння, дык гэта я. Тым часам наша місія пры ААН змяніла сваё рашэнне на ўстрымацца ў Сакратарыяце ААН, і гэта паклала канец гэтаму пытанню», — заявіў Джурыч.

Галасаванне за рэзалюцыю, падрыхтаваную Украінай і яе еўрапейскімі саюзнікамі, адбылося 24 лютага. У дакуменце Расія характарызуецца як агрэсар. За праект рэзалюцыі ў ААН прагаласавалі 93 краіны, супраць — 18, устрымаліся — 65. Незвычайным у параўнанні з папярэднімі гадамі было тое, што сярод тых, хто галасаваў супраць, апынуліся ЗША. У выніку ўпершыню з 2022 года Расія і ЗША галасавалі па пытанні вайны ва Украіне ў ААН аднолькава — супраць рэзалюцыі з асуджэннем Расіі. 

Іншыя 16 краін, якія галасавалі супраць — Беларусь, Буркіна-Фасо, Бурундзі, Венгрыя, Гаіці, Ізраіль, КНДР, Малі, Маршалавы астравы, Нігер, Нікарагуа, Палау, Судан, Цэнтральнаафрыканская Рэспубліка, Экватарыяльная Гвінея, Эрытрэя.

Пасля галасавання прэзідэнт Сербіі Аляксандр Вучыч публічна прасіў прабачэння перад сваімі грамадзянамі. Ён заявіў, што яго краіна прагаласавала за рэзалюцыю праз памылку. На выказванне Вучыча адрэагавалі і ў Расіі: прэс-сакратар Уладзіміра Пуціна Дзмітрый Пяскоў сказаў, што ў Крамлі «безумоўна пачулі і безумоўна прынялі» прабачэнні Сербіі. 

Каментары2

  • Зіга ў падскоку
    12.03.2025
    Толькі ў нашым цырку шапіто: шпагат з хуткім пераабуваннем...
  • Гэта так не працуе
    13.03.2025
    Нельга нічога адклікаць праз 3 гады.

Цяпер чытаюць

Польшча прызнала Аляксандра Машэнскага непажаданай асобай16

Польшча прызнала Аляксандра Машэнскага непажаданай асобай

Усе навіны →
Усе навіны

Пад Мінскам машына збіла лася — загінулі два чалавекі, пацярпеў вядомы комік1

У Расіі хлопец на «Лексусе» эфектна вылятаў на набярэжную дзеля прыгожага відэа. Загінуў сам і дзве сяброўкі15

«Вітаем на радзіме». Беларус распавёў пра затрыманне на мяжы за лайк і сапсаваны адпачынак10

У Італіі знайшлі цела 18-гадовай украінскай студэнткі. У дзень смерці ёй адмовілі ў працягу стажыроўкі

Начальнік сувязі 8-й арміі загінуў у выніку ўдару ўкраінскімі ракетамі

Толькі адзін выпускнік здаваў цэнтралізаваны экзамен па гэтым прадмеце3

Наталля Пяткевіч працягвае выгульваць амерыканскі гардэроб16

Кінолаг расказала пра просты тэст на выхаванасць сабакі1

Трамп абяцаў Пуціну разбамбіць Маскву к чортавай мацеры, калі Расія нападзе на Украіну6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Польшча прызнала Аляксандра Машэнскага непажаданай асобай16

Польшча прызнала Аляксандра Машэнскага непажаданай асобай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць