Грамадства

Былога рэдактара «Бабруйскага кур'ера» Анатоля Санаценку арыштавалі на 15 сутак

Анатоля Санаценку затрымалі 28 сакавіка ў Бабруйску. У яго жыллі сілавікі правялі ператрус, паведамляе БАЖ.

31 сакавіка ў судзе Бабруйскага раёна і г. Бабруйска ў дачыненні Анатоля Санаценкі адбыўся адміністрацыйны працэс. Вінавацілі імаверна паводле арт. 19.11 КаАП РБ («Распаўсюд, выраб, захоўванне, перавозка інфармацыйнай прадукцыі, якая змяшчае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці або якая прапагандуе такую дзейнасць»).

Рашэнне суда — 15 сутак адміністрацыйнага арышту.

Раней Анатоля Санаценку затрымлівалі ў верасні 2022 года. Яго двойчы судзілі паводле ч. 2 арт. 19.11 КаАП РБ. Журналіст правёў за кратамі ізалятара часовага ўтрымання 30 сутак.

Тады ж Міністэрства інфармацыі Беларусі заблакавала доступ да сайта «Бабруйскага кур'ера» — babruysk.by. А 26 верасня 2022 года суд Бабруйскага раёна і г. Бабруйска сваім рашэннем прызнаў матэрыялы сайта экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыяй. З таго часу «Бабруйскі кур'ер» перастаў існаваць.

Каментары

Цяпер чытаюць

Што з дэфіцытам медыкаў? Спыталі ў дактароў2

Што з дэфіцытам медыкаў? Спыталі ў дактароў

Усе навіны →
Усе навіны

Прарасійскаму журналісту, які ўцёк з Латвіі ў Беларусь, далі статус бежанца7

У ЗША ў трэндах — хрысціянская музыка13

Яшчэ адзін еўрапейскі сэрвіс закрывае рахункі беларусам без ДНЖ14

Патрацілі па $1000 на чалавека. Як сям'я беларусаў адпачыла ў Кыргызстане3

«Статкевіча ў калоніі паспрабавалі кінуць пад станок, каб забіць. Ён адхіліўся і толькі зламаў руку» — Шульман пра пачатак 2010-х2

У Гомелі хлопец пры затрыманні ўкусіў супрацоўніка ДАІ1

У Мінску адбыўся апошні рэйс унікальнага 26‑метровага трамвая

ЗША прыпынілі разгляд любых прашэнняў аб наданні прытулку13

Трамп заявіў пра закрыццё паветранай прасторы над Венесуэлай8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што з дэфіцытам медыкаў? Спыталі ў дактароў2

Што з дэфіцытам медыкаў? Спыталі ў дактароў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць