Здарэнні77

Светлагорскі падлетак асуджаны за згвалтаванне трох мужчын

На судзе сваёй віны 16-гадовы вучань не прызнаў.

Светлагорскі падлетак прыгавораны да пяці з паловай гадоў пазбаўлення волі за ўчыненне гвалтоўных дзеянняў сексуальнага характару ў дачыненні да трох мужчын — 18, 54 і 60 гадоў.

Прыгавор быў абвешчаны 18 сакавіка, але пакуль не набыў законную моц, абвінавачаны мае права яго абскардзіць.

Як паведамілі ў пракуратуры Светлагорскага раёна Гомеля, 18 лістапада 2009 года справа па ч. 1 і ч. 2 арт. 167 КК (гвалтоўныя дзеянні сексуальнага характару) была распачата па заявах жыхароў Светлагорска 1991, 1956 і 1949 гадоў нараджэння. Паводле слоў пацярпелых, увечары 14 лістапада ў доме райцэнтра, дзе жыве адзін з іх, 16‑гадовы вучань збіў мужчын і, пагражаючы фізічнай расправай, учыніў гвалтоўныя дзеянні сексуальнага характару.

Суд прызнаў падлетка вінаватым ва ўчыненні гвалтоўных сексуальных дзеянняў, а таксама ў рабаванні (ч. 2 арт. 206 КК), бо ў пацярпелых ён забраў грошы. У пракуратуры адзначылі, што двое з пацярпелых, 1956 і 1949 гадоў нараджэння, вялі асацыяльны лад жыцця.

На судзе сваю віну ва ўчыненні гвалтоўных дзеянняў сексуальнага характару падлетак не прызнаў і сказаў, што ўсё адбывалася добраахвотна.

Каментары7

Цяпер чытаюць

У Мінску прадалі карціну маладой мастачкі за 402 тысячы еўра

У Мінску прадалі карціну маладой мастачкі за 402 тысячы еўра

Усе навіны →
Усе навіны

Навошта жанчыны колюць у твар сперму ласося? Беларуска падзялілася ўласным досведам16

Па справе магілёўскага маньяка звярнуліся 16 жанчын1

Як часта трэба купляць новыя трусы — адказ можа здзівіць16

Трамп заявіў, што ён «у нейкім сэнсе» прыняў рашэнне наконт паставак Украіне ракет Tomahawk9

На відэа пра магілёўскага маньяка сілавікі трымаюць яго на доўгіх рамянях. Што гэта і навошта?14

Памерла Наталля Дораш8

Амаль тысяча расійскіх вайскоўцаў, якія прыйшлі з вайны, сталі фігурантамі спраў аб забойствах2

Галубы і вароны захапілі цэнтр Брэста

У Польшчы ліквідавалі нелегальны ўкраінскі бізнэс, паслугамі якога скарысталіся 134 беларусы3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Мінску прадалі карціну маладой мастачкі за 402 тысячы еўра

У Мінску прадалі карціну маладой мастачкі за 402 тысячы еўра

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць