З Масквы. Блог Алеся Чайчыца1313

Ці пачынаюць беларусы размаўляць з акцэнтам па-беларуску?

Трошкі назіраньняў беларускамоўнага замежніка ў Менску

Аляксандар Лукашэнка і многія людзі ягонага пакаленьня яшчэ надзейна трымаюцца клясычнага беларускага вымаўленьня, праз што нават калі яны размаўляюць па-расейску, атрымліваецца сакавітая беларуская трасянка. Слухаючы некаторых высокапастаўленых чыноўнікаў так і хочацца ім сказаць — «паночку, кінь напружвацца і размаўляй па-беларуску

На гарадзкім жа пакаленьні трыццацігадовых і больш маладых людзей усё больш адчуваецца пераадоленьне старога беларускага вымаўленьня і імкненьне да расейскага літаратурнага стандарту. Але ж генэтычную памяць і склаўшыся стагодзьдзямі моўны апарат не падманеш, таму характэрная прыкмета беларускага акцэнту ў расейскай мове цяпер ужо не цьвёрдае лукашэнкаўскае «чэ», а празьмерна, больш чым у масквічоў, мяккае, амаль сьвісьцячае «чье». Расейская мова ў выкананьні расейскамоўных беларусаў — сьвісьцячае цьчіріканьне на высокіх танах.

Але страшна ня гэта. Страшна, калі тое гіпэртрафаванае мяккае «ч» пачынае пранікаць — куды б вы думалі? — у саму беларускую мову. Усё часьцей і часьцей гарадзкія беларускамоўныя людзі вымаўляюць замест «ч» расейскае «чь». «Чяс», «для чяго», «пачякайце», «чяравікі». Для мяне зь дзяцінства цьвёрдае «ч» было найпершаснай характарыстыкай беларускай мовы. А тут — каліласка вам «чігуначьны вакзал»! Ці, можа, гэта спэцыфічны дыялектызм такі?

Калі я ўпершыню пачуў мяккае «ч» з вуснаў беларускамоўнай дамы ў пікеце супраць закрыцця Коласаўскага ліцэю (колькі ж гадоў таму гэта было?), было ніякавата. Але з таго часу пачаў сустракаць такое вымаўленьне часьцей і часьцей. Да гэтага дадаецца час ад часу пачутыя на дзяржаўным радыё «незалежнасть», «вільготнасть», «гучнасть», зь яўным мяккім «ть» напрыканцы, а не «ць».

Па-мойму гэта вельмі страшны паказчык таго, як беспрэцэдэнтна глыбока заходзіць русыфікацыя: беларусы пачынаюць размаўляць па-беларуску з акцэнтам.

Безумоўна, лепш беларуская мова з мяккімі «чь» і «ть» і нават са словам «да» замест «так» (гэтым грашыў нават адзін вядомы беларускамоўны дзеяч у нядаўняй перадачы на дзяржаўным радыё), чым ніякай беларускай мовы.

Але ж — ну вы самі разумееце.

Каментары13

Сусветная зорка Джэйсан Дэрула заехаў у Беларусь. Прэм’ер Турчын вадзіў яго па Доме ўрада8

Сусветная зорка Джэйсан Дэрула заехаў у Беларусь. Прэм’ер Турчын вадзіў яго па Доме ўрада

Усе навіны →
Усе навіны

Навальнічны фронт дабраўся да Мінска

Змерайце сваю талію і рост — гэтыя дзве лічбы шмат скажуць пра ваша здароўе

Урад вызначыўся з пераносам працоўных дзён у наступным годзе

Учора ў Мінску прапаў хлопчык, які не размаўляў

«Чаму ты адключыў рухавікі?» Папярэдні даклад аб катастрофе самалёта Air India выклікаў яшчэ больш спрэчак4

«Разам адкрывалі кантынент беларушчыны». Вінцук Вячорка згадаў пра Эдварда Зайкоўскага3

На Валыні разбіўся французскі знішчальнік Mirage4

Прэм'еру і спікеру Сейма Літвы прыпомнілі, што яны 17 гадоў таму ездзілі ў Беларусь6

«Гэтае гаўно трэба спыняць». Курс, Роўда, Лойка ды іншыя беларусы пра дыкпікі Стрыжака53

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сусветная зорка Джэйсан Дэрула заехаў у Беларусь. Прэм’ер Турчын вадзіў яго па Доме ўрада8

Сусветная зорка Джэйсан Дэрула заехаў у Беларусь. Прэм’ер Турчын вадзіў яго па Доме ўрада

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць