Падчас разгрузкі аўтамабіля разарвала шво на цыстэрне.

У панядзелак 27 траўня каля 16:30 на заводзе па вытворчасці бетону і цэментных раствораў у Гомелі загінуў 61-гадовы кіроўца цэментавоза.
Паводле папярэдняй інфармацыі, падчас разгрузкі аўтамабіля адбыўся разрыў шва на цыстэрне. Цэмент пад высокім ціскам вылецеў з ёмістасці і ўдарыў па рабочым, якога адкінула на металічныя канструкцыі каля сцяны. Ад шматлікіх траўм мужчына памёр на месцы.
Каментары