Жанчына паскардзілася, што кіроўца аўтобуса не адчыніў ёй дзверы, хоць яшчэ не паехаў. Але ці абавязаны?
Жанчына з Мінска звярнулася ў агенцтва «Мінск-Навіны» са скаргай на кіроўцу аўтобуса «Мінсктранса». Яна расказала, што 22 мая кіроўца не адчыніў ёй дзверы на прыпынку, хоць яна была там з двума дзецьмі, і ў той момант ішоў моцны дождж. Але пасля звароту ў «Мінсктранс» высветлілася, што кіроўца дзейнічаў па інструкцыі.

Інцыдэнт адбыўся каля 17:20 на прыпынку «Тэатральны», маршрут аўтобуса — №44. Паводле жанчыны, кіроўца не адчыніў дзверы і паехаў далей.
Пасля праверкі сітуацыі «Мінсктрансам» з выкарыстаннем відэарэгістратараў высветлілася, што кіроўца пасадзіў усіх пасажыраў, якія чакалі на пляцоўцы прыпынку, зачыніў дзверы пасля таго, як усе зайшлі і ён пераканаўся, што нічога не перашкаджае дзвярам зачыніцца. Аўтобус 20 секундаў пачакаў зялёнае святло, а пасля таго паехаў.
У момант, калі аўтобус пачаў рух на зялёны сігнал, да яго падбеглі мужчына, жанчына і двое дзяцей. Па правілах пасажыры павінны чакаць транспарт на пляцоўцы або на тратуары.
Кіроўцу забаронена паўторна адчыняць дзверы пасля таго, як яны былі зачыненыя. Акрамя таго, у той момант ён ужо пераключыў увагу на левае люстэрка і рыхтаваўся бяспечна пачаць рух. Таму прэтэнзій да яго быць не можа.
Каментары
Сидящие в салоне пассажиры тоже куда-то спешат, они не обязаны терять время и дожидаться всех "опаздывающих"!
Транспорт должен ходить по графику.