У дамах спыніліся ліфты, частка крам закрылася, не працуюць святлафоры.

Па ЦЭЦ у Белгарадзе 28 верасня ўвечары нанеслі ўдар. Частка горада засталася без святла.
Былі чуваць 4—5 выбухаў. Над ЦЭЦ паднімаўся дым. Цяпер вялікая частка горада і навакольныя населеныя пункты — у цямрэчы, паведамляюць расійскія СМІ. У дамах спыніліся ліфты, частка крам закрылася, не працуюць святлафоры.
Рассеткі пры гэтым заяўляюць, што электрычнасць у Белгарадзе і ваколіцах знікла «праз неспрыяльныя ўмовы надвор'я». Раней за панядзелак электрычнасць не абяцаюць.
Губернатар Белгародскай вобласці Вячаслаў Гладкоў пацвердзіў інфармацыю пра значныя перабоі з электрычнасцю. Ён паведаміў, што водаканал і бальніцы ў Белгарадзе перайшлі на рэзервовыя крыніцы. А таксама папрасіў людзей заставацца дома і пакінуць вуліцы.
Украіна гэты ўдар не каментавала.
Каментары
Жилье теперь стало доступнее, спасибо за это власти .