У Беларусі прайшло моўнае тэставанне іншаземцаў, якія прэтэндуюць на працу ў краіне. Паводле даных Міністэрства адукацыі, 90% удзельнікаў атрымалі станоўчы вынік, а 10% не здолелі здаць экзамен.

Фота: Sputnik
Усяго выпрабаванне прайшлі 90 іншаземцаў. Экзамен адбыўся ў аўторак.
Як патлумачылі ў ведамстве, для паспяховай здачы неабходна набраць не менш за 50% правільных адказаў. Праверка ведаў доўжыцца каля паўгадзіны, увесь працэс фіксуецца на аўдыё і відэа, пасля чаго вынікі афармляюцца пратаколам.
Іншаземцы, якія не здалі тэст, не могуць заключыць працоўную дамову з наймальнікам. Аднак яны маюць магчымасць паўторна здаць экзамен пазней.
Наступнае тэставанне прызначана на 15 кастрычніка.
Каментары
Тут істотная розніца