Амерыканцы кінуліся набываць адну прыладу, каб менш сядзець у тэлефоне
На Захадзе нарабіў шуму дэвайс, які фактычна ператварае тэлефон у цагліну. Гаджэт пад назвай Brick (цэгла) дапамагае перамагчы залежнасць ад смартфонаў за 59 даляраў.

Каб скарыстацца Brick, трэба набыць невялічкі шэры гаджэт — адной прылады хопіць на некалькі смартфонаў. Потым пампуеце сабе аднайменны дадатак і выбіраеце, якія праграмы на тэлефоне вы хацелі б заблакаваць. Застаецца толькі прыкласці тэлефон да прылады.
Зноў скарыстацца забаненымі праграмамі вы зможаце, толькі калі паўторна паднесяце тэлефон да гаджэта. У гэтым і сэнс: вы можаце пакінуць гаджэт у іншым пакоі, у кватэры ці офісе. Тады, каб зайсці ў тыя самыя праграмы, вам давядзецца ісці або ехаць па гаджэт — прасцей будзе знайсці сабе справу ў рэальным свеце.
Brick прыдумалі яшчэ ў 2023 годзе, але завірусілася праграма ў апошнія месяцы. Каштуе ўсё гэта 59 даляраў. Цяпер пра Brick пішуць буйныя медыя накшталт The New York Times, а тыктокеры здымаюць ролікі, дзе расказваюць пра свой досвед карыстання прыладай:
Карыстальнікі кажуць, што дадатак дапамог ім быць лепшымі бацькамі і адчуваць сябе больш шчаслівымі — усё за кошт радзейшага карыстання смартфонам.
«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны
ПАДТРЫМАЦЬ
Каментары