У краме «Суседзі» ў Новай Баравой ужо некалькі гадоў жывуць вераб’і. Пра гэта паведаміла жыхарка вёскі Копішча, якая даслала ў рэдакцыю pristalica.by фота і відэа: на кадрах відаць, як птушкі сядзяць проста на сырах у гандлёвым аддзеле.

У Мінскім занальным цэнтры гігіены і эпідэміялогіі пацвердзілі, што такое становішча — сур’ёзнае парушэнне санітарных нормаў. Паводле словаў кіраўніка аддзялення гігіены харчавання Паўла Калініна, у краму накіруюць праверку, і калі факт прысутнасці птушак пацвердзіцца, то ўладальнікам выдадуць прадпісанне, каб ліквідаваць праблему.
Спецыялісты таксама нагадалі, што пакупнікі могуць паведамляць пра падобныя выпадкі ў цэнтр гігіены або пакінуць скаргу праз сайт 115.бел. У мінулым годзе ведамства атрымала толькі дзве такія заявы.
Каментары