Свет11

Беларусам не будуць адключаць інтэрнэт пры ўездзе ў Расію — што зменіцца

Жыхары Беларусі змогуць пазбегнуць абавязковай блакіроўкі інтэрнету пры ўездзе ў Расію. Аб гэтым заявіў першы намеснік міністра сувязі і інфарматызацыі Павел Ткач на канферэнцыі A1 Tech Day, піша «Точка».

Ілюстрацыйны здымак. Адпраўленне ў расійскі Навазыбкаў з гомельскага аўтавакзала

Паміж Беларуссю і Расіяй толькі ў сакавіку з'явіліся камфортныя тарыфы. Аднак ужо ў кастрычніку быў уведзены сутачны бан для барацьбы з дронамі. Распаўсюджваецца ён не толькі на замежнікаў, але і на расійскіх абанентаў, якія вяртаюцца з-за мяжы.

Ткач заявіў, што ў Расіі тэстуецца новы інструмент — выкарыстанне капчы. Яна дазваляе пацвердзіць, ці з'яўляецца абанент жывым чалавекам.

Мінсувязі ўжо вядзе перагаворы з калегамі, каб па меры гатоўнасці да новай сістэмы падключалі і беларусаў.

Калі гэта адбудзецца, то пры ўездзе ў Расію нашаму грамадзяніну дастаткова будзе атрымаць СМС са спасылкай, па якой трэба перайсці.

«Там будзе, імаверна, выява з лічбамі, якую вы павінны ўвесці ад рукі», — растлумачыў Ткач.

Каментары1

  • .
    25.11.2025
    "атрымаць СМС са спасылкай, па якой трэба перайсці"
    Каб уключыць інтэрнэт, трэба прайсці па спасылцы ў інтэрнэце. Лагічна.

    Насамрэч гэта верагодна пра тое, што недзе трэба знайсці wi-fi. Або папрасіць сустрэчнага расіяніна часова раздаць wi-fi, калі такое дазваляе тарыф.

    Супраць дронаў гэта не вельмі дапаможа. Калі смс працуюць, дрон можа перакінуць спасылку праз смс аператару дрона, той вырашіць капчу, і інтэрнэт з'явіцца.

Цяпер чытаюць

Затрыманы член камісіі па вяртанні5

Затрыманы член камісіі па вяртанні

Усе навіны →
Усе навіны

Прыйшоў адказ з МУС наконт месца знаходжання Мікалая Статкевіча12

«Засталося толькі некалькі пунктаў». У Белым доме сказалі, што большасць пунктаў мірнага плана па Украіне ўзгодненыя2

Латушка: Пра месцазнаходжанне Анжалікі Мельнікавай нічога не вядома14

Дар’я Шманай двойчы трапляла ў аварыі ў Маскве на чужым «Мерсэдэсе»28

Прадстаўнікі ЗША і Расіі праводзяць перамовы ў Абу-Дабі 

Сі Цзіньпін сказаў Трампу пра жаданне вяртання Тайваня7

Пазняк пра мірны план Трампа: Гэта не справядліва, але рацыянальна для ЗША100

Амаль 250 украінскіх дронаў атакавалі поўдзень Расіі і анексаваны Крым

Скандал у Брытаніі: кампанія звальняе брытанскіх супрацоўнікаў, але наймае беларусаў9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Затрыманы член камісіі па вяртанні5

Затрыманы член камісіі па вяртанні

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць