У Расіі з-за «эфекту Долінай» 3000 сем'яў засталіся без жылля. Ці варта баяцца беларусам?
У суседняй Расіі разгарнулася сапраўдная драма на рынку нерухомасці. Больш за 3000 сем'яў, у асноўным маладых, якія набылі кватэры, засталіся і без жылля, і з непагашанай іпатэкай. Віной таму аказаўся так званы «эфект Долінай». Што гэта і ці пагражае гэта ў Беларусі, піша «Тэлеграф».

Сутнасць схемы ў тым, што пенсіянеры прадаюць свае кватэры, а потым, часам праз год, праз суд даказваюць, што дзейнічалі пад ціскам ашуканцаў. У сваю чаргу, суды часта ўстаюць на іх бок, вяртаючы ім жыллё. А вось грошы пакупнікам назад ідуць, мякка кажучы, дрэнна — «па капейчыне з пенсіі». Натуральна, такая сітуацыя прымусіла нервавацца і жыхароў Беларусі, якія задаюцца пытаннем: а ў нас такое магчыма?
Эксперт па жылой нерухомасці Наталля Літоўская заявіла, што ў Беларусі суды прытрымліваюцца іншай логікі. «У добрасумленных пакупнікоў кватэры не адбіраюць!» — заявіла спецыялістка. Яна сцвярджае, што беларускі суд найперш высвятляе ключавыя моманты: ці сапраўды прадавец хацеў прадаць кватэру, ці пацвердзіў ён добраахвотнасць здзелкі і ці атрымаў грошы. Калі на ўсе пытанні адказ «так», то здзелка прызнаецца сапраўднай.
«А куды падзела грошы з продажу — гэта ўжо не прадмет разгляду. Гэта прадмет асобнай крымінальнай справы аб махлярстве», — пракаментавала Літоўская.
Што такое «эфект Долінай»?
Гэта ашуканская схема, названая па імені спявачкі Ларысы Долінай, якая праз суд вярнула сабе прададзеную кватэру, заявіўшы, што стала ахвярай аферыстаў.
Пасля гэтага выпадку, які стварыў судовы прэцэдэнт, ашуканцы прыдумалі схему, якая і стала масавай. «Прадавец», часта пенсіянер, дзейнічаючы ў змове з ашуканцамі, прадае кватэру, а затым аспрэчвае здзелку, каб і жыллё вярнуць, і грошы захаваць.
Спявачка Ларыса Доліна расказала, што нават пазычала грошы, каб аддаць іх махлярам. Усяго з яе выцягнулі каля 4 мільёнаў даляраў
«Дасканалыя і спланаваныя ашуканскія дзеянні». Ларыса Доліна расказала, як стала ахвярай махляроў
Махляры развялі расійскую спявачку Ларысу Доліну. Яна перавяла ім мільён даляраў
Каментары