Культура

Выйшла па-беларуску «Лісабонская ноч» Рэмарка

У выдавецтве «Папуры» выйшаў раман нямецкага пісьменніка Эрыха Марыі Рэмарка «Лісабонская ноч» (Die Nacht von Lissabon, 1962). 

Пераклала твор на беларускую мову Вольга Гронская, паведамляе bellit.info.

Грунтоўнае выданне ў цвёрдым пераплёце апроч тэксту рамана змяшчае каментары перакладчыцы, а таксама пасляслоўе літаратуразнаўцы Тыльмана Вестфалена.

«Лісабонская ноч» апавядае пра лёс нямецкіх эмігрантаў у нацысцкую эпоху да і падчас Другой сусветнай вайны ў Францыі, Гішпаніі і Партугаліі. Раман быў апублікаваны ў 1962 годзе і стаў перадапошнім раманам Рэмарка. 

«Змрочны пачатак саракавых. Стоячы ўначы на лісабонскай набярэжнай, нейкі мужчына не зводзіць вачэй з карабля. Гэты мужчына — нямецкі эмігрант. Яго мэта — Амерыка. Але ён не мае ні візы, ні грошай. Раптам незнаёмец прапаноўвае яму два квіткі на карабель. Задарма, але пры адной умове: ён не хоча заставацца ў гэтую ноч адзін. Ён хоча расказаць іншаму чалавеку сваю гісторыю: гісторыю ўцёкаў, гісторыю, якая пачалася ў Аснабруку ў 1933 годзе…

Раман Рэмарка, які меў нязменны поспех з моманту выхаду ў свет у 1962 годзе, захапляе ад першага да апошняга радка і разам з тым перадае ўсю пакутлівасць эмігранцкага лёсу, у якім каханне і смерць з’яўляюцца нязменнымі спадарожнікамі існавання».

Купіць кнігу можна ў кнігарнях у Беларусі, а таксама ў сеціве, напрыклад, на сайтах Knihi.by і Oz.by.

Каментары

Цяпер чытаюць

Трапіў у рэанімацыю Аляксандр Мілінкевіч, яго стан вельмі цяжкі7

Трапіў у рэанімацыю Аляксандр Мілінкевіч, яго стан вельмі цяжкі

Усе навіны →
Усе навіны

Скандал у Брытаніі: кампанія звальняе брытанскіх супрацоўнікаў, але наймае беларусаў8

Беларуска ў Літве атрымала пасведчанне кіроўцы з 11‑й спробы і расказала, колькі гэта каштавала7

У выніку паветранай атакі па Кіеве загінулі шэсць чалавек, ёсць параненыя

Зяленскі: Многія пункты былі ўлічаныя ў плане па Украіне5

У беларускай культуры знайшліся яшчэ адны «двайняты» — з адным партрэтам на дваіх. Памылка трымалася дзесяцігоддзямі10

Японец таемна ад жонкі выйграў у латэрэю амаль $4 мільёны. Але ўсё пайшло не так2

На тэрыторыі былога кляштара картэзіянцаў у Бярозе хочуць зрабіць музей і гатэль7

«Грошы класці ў скрыначку, рэшту браць з яе». Каля Косаўскага замка прадаюць вяленую рыбу напавер10

У Мінску хлопчык ішоў на трэніроўку і па дарозе ўпаў у Свіслач1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трапіў у рэанімацыю Аляксандр Мілінкевіч, яго стан вельмі цяжкі7

Трапіў у рэанімацыю Аляксандр Мілінкевіч, яго стан вельмі цяжкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць