Грамадства

Закрываецца рэгіянальная газета «Гоман Барысаўшчыны»

Выйшаў апошні, 300 нумар газеты, якая пісала пра мінуўшчыну Барысава і раёна, піша БАЖ.

Рэгіянальная газета «Гоман Барысаўшчыны» закрываецца праз 30 гадоў існавання. Выданне асвятляла падзеі горада Барысава і раёна.

Першы нумар выйшаў у жніўні 1996 года. Рэдакцыя характарызавала новае медыя як «сканцэнтраванне разнастайных думак і шматбаковай інфармацыі аб гісторыі, сучаснасці і будучыні нашага краю». У газеце было тры асноўныя тэматычныя складнікі: эканамічны, грамадска-палітычны і культурніцкі.

Напачатку гэтае беларускамоўнае выданне мела ўсяго на чатыры старонкі і выходзіла нерэгулярна. Пасля яго аб’ём дарос да 16 старонак. Чытачы маглі набываць газету штомесячна.

Галоўным рэдактарам «Гомана Барысаўшчыны» быў Міхась Мацельскі. Заснавальнікамі выдання выступалі, акрамя галоўнага рэдактара, І. Белы, У. Буйко, У. Дубаневіч, М. Пучыла. 

Каментары

Цяпер чытаюць

Затрыманы член камісіі па вяртанні5

Затрыманы член камісіі па вяртанні

Усе навіны →
Усе навіны

Прыйшоў адказ з МУС наконт месца знаходжання Мікалая Статкевіча12

«Засталося толькі некалькі пунктаў». У Белым доме сказалі, што большасць пунктаў мірнага плана па Украіне ўзгодненыя2

Латушка: Пра месцазнаходжанне Анжалікі Мельнікавай нічога не вядома14

Дар’я Шманай двойчы трапляла ў аварыі ў Маскве на чужым «Мерсэдэсе»28

Прадстаўнікі ЗША і Расіі праводзяць перамовы ў Абу-Дабі 

Сі Цзіньпін сказаў Трампу пра жаданне вяртання Тайваня7

Пазняк пра мірны план Трампа: Гэта не справядліва, але рацыянальна для ЗША100

Амаль 250 украінскіх дронаў атакавалі поўдзень Расіі і анексаваны Крым

Скандал у Брытаніі: кампанія звальняе брытанскіх супрацоўнікаў, але наймае беларусаў9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Затрыманы член камісіі па вяртанні5

Затрыманы член камісіі па вяртанні

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць