Аляксандр Лукашэнка чакае візіту прэзідэнта Венесуэлы ў Беларусь. Пра гэта ён заявіў на сустрэчы з паслом Венесуэлы ў РФ Рафаэлем Саласарам Веласкесам.

«Спадар пасол, Венесуэла — не чужая для Беларусі краіна. Даўно, вельмі даўно з вамі супрацоўнічаем. Хацелася б, каб нашы адносіны былі больш інтэнсіўнымі, прасунутымі. Ёсць пра што пагаварыць. Вельмі прашу вас перадаць маему сябру Нікаласу Мадура, што мы яго заўсёды ў Беларусі чакаем. Пара ўжо яму пабываць тут, у Беларусі. Я перакананы ў тым, што ў яго такое ж стаўленне да мяне. Я буду ўсяляк імкнуцца да таго, каб знайсці час і наведаць Венесуэлу. Часы праблемныя, складаныя, цяжкія, але, тым не менш, з любых становішчаў сітуацыі можна знайсці выхад. Трэба толькі імкнуцца да гэтага. Вы гэта не горш за мяне разумееце», — сказаў Лукашэнка.
Апошнім часам над Нікаласам Мадура згусціліся хмары. ЗША нарасцілі групоўку ля берагоў Венесуэлы для барацьбы з наркакартэлямі. На думку Вашынгтона, вялікая колькасць наркотыкаў у Злучаныя Штаты паступае з Венесуэлы.
Таксама Дональд Трамп ухваліў падрыхтоўку сакрэтных дзеянняў ЦРУ ўнутры Венесуэлы, якія могуць прывесці да маштабнай вайсковай кампаніі.
ЦРУ атрымала санкцыю на правядзенне аперацый, што ўключаюць дыверсіі, кібер- і псіхалагічнае ўздзеянне з мэтай «падрыхтаваць поле бою». Вайскоўцы ж паралельна прапрацоўваюць варыянты дакладных удараў па аб’ектах, звязаных з наркатрафікам, і па ахове Мадура. Сярод працоўных сцэнароў — захоп нафтавых радовішчаў Венесуэлы, а таксама захоп або ліквідацыя Мадура.
Пры гэтым Трамп адначасова ініцыяваў закрытыя перамовы з Мадура. Паводле слоў суразмоўцаў газеты, венесуэльскі лідар паведаміў, што гатовы пайсці ў адстаўку пасля двух—трохгадовага пераходнага перыяду. Белы дом адмовіўся разглядаць такую адтэрміноўку, але дыпламатычны шлях выхаду з сітуацыі цалкам не выключаны.
Супрацьстаянне ЗША і Венесуэлы: авіяносная група амерыканскага ВМФ прыбыла ў Карыбскае мора
Мадура прапанаваў пайсці ў адстаўку цягам двух-трох гадоў. Белы дом патрабуе сысці неадкладна
У адміністрацыі Трампа абмяркоўваюць план па ліквідацыі прэзідэнта Венесуэлы
У Венесуэле прыняты план абароны на выпадак уварвання ЗША
Трамп: Дні Мадура ў якасці прэзідэнта злічаныя
Каментары
І абавязкова пра Пазняка яшчэ нешта напісаць.