Грамадства2424

Былы палітвязень Юрась Зянковіч прыплыў на круізным караблі з Еўропы ў Амерыку і падзяліўся яркімі ўражаннямі ад падарожжа

Зянковіч задумаў такую вандроўку, калі сядзеў у камеры ШІЗА ў магілёўскай турме. Цяпер ён адправіўся ў трансатлантычны круіз разам з жонкай і вельмі задаволены, што атрымалася танна.

Юрась Зянковіч з жонкай Аленай. Тут і далей фота з яго архіва

— Ідэя гэтага падарожжа нарадзілася ў мяне яшчэ ў камеры ШІЗА ў магілёўскай турме. Я тады меў вельмі шмат часу на роздум. Кніжак не было, запісаў не было, з заняткаў былі толькі сон, ежа, ад якой я адмаўляўся — бо быў на галадоўцы, — і крыху фізічнай актыўнасці. Я думаў пра тое, што буду рабіць, калі Бог распарадзіцца так, што апынуся на волі. І ў першую чаргу падумаў пра падарожжы на круізным караблі.

Юрась раней з жонкай двойчы быў у круізе, і ім той досвед вельмі спадабаўся.

Ён прыкідваў, якой можа быць трансатлантычная вандроўка.

— У круізных кампаній ёсць традыцыя пераганяць караблі з аднаго акіяна ў іншы. Паміж Еўропай і Амерыкай караблі курсіруюць так: у пачатку вясны яны масава пераплываюць у Еўропу, бо ў Карыбскім моры ў гэты час заканчваецца сезон — летам там занадта горача і душна, і ахвотных на круіз значна менш, чым узімку, калі надвор’е ідэальнае. А ўвосень, калі еўрапейскі круізны сезон заканчваецца, караблі пераганяюць назад у Амерыку, бо на Карыбах пачынаецца аксамітны сезон, і круізаў становіцца больш.

Юрась кажа, што раней неаднойчы чуў ад блогераў, што, калі злавіць такі пераход, можна адносна нядорага зрабіць сабе падарожжа.

Другая частка гісторыі пачалася сёлета ў чэрвені, калі былы палітзняволены ўжо быў дома, але яшчэ не прыступіў да працы ў поўнай меры — адыходзіў ад прыгодаў мінулых чатырох гадоў.

— Я праглядаў розныя круізныя варыянты і знайшоў некалькі трансатлантычных. Адзін з іх мяне зацікавіў: з выхадам з порта Чывітавек’я каля Рыма, з заходамі ў некалькі еўрапейскіх партоў і доўгім пераходам праз Атлантыку.

Высветлілася, што каюта з балконам для двух чалавек каштуе $1500. Гэта з улікам таго, што водная вандроўка працягвалася ажно 15 дзён, а харчаванне — поўны пансіён. Не ўваходзілі ў кошт гасцінцы для каманды лайнера, а таксама экскурсіі па маршруце і інтэрнэт у моры (вось ён вельмі дарагі).

— Я паказаў варыянт жонцы, і яна ўхваліла, таму што грошы былі сапраўды смешныя: гатэль у любым месцы па маршруце круізу каштуе даражэй, чым суткі на дваіх на караблі.

Выплываць трэба было з Італіі, а ні Юрась, ні яго жонка Алена ніколі там не былі — хаця даўно марылі яе пабачыць. Таму пара вырашыла дадаць яшчэ тыдзень на тое, каб пазнаёміцца з гэтай краінай.

Першым пунктам стаў горад Асізі. Потым вандроўнікі наведалі Перуджу, Фларэнцыю, пабывалі ў Сан-Марына, даехалі да Рыма. У Чывітавек’і пара пагрузілася на борт лайнера «Карнівал Міракл».

Праз два дні Юрась з Аленай ужо гулялі па іспанскай Картахене.

— Потым адплылі ў бок Азорскіх выспаў. На Азорах мы сустрэліся з Ігарам Карнеем і яго цудоўнай жонкай Інай і правялі яшчэ адзін выдатны дзень. Пасля гэтага быў шасцідзённы пераход праз Атлантычны акіян, на працягу якога гадзіннікі перавялі на пяць гадзін. Доўгі час не было бачна ні кавалачка зямлі. Гэта сапраўды ўражвае!

Зянковічы і Карнеі

Першым пунктам у Новым свеце стаў горад Насау — сталіца Багамскіх выспаў.

— Ужо пасля адплыцця з порту, пакуль карабель манеўраваў, я заўважыў, што з борта ў порце было бачна марское дно: прытым што асадка круізнага судна пры ўваходзе ў порт мінімум 8 метраў, а глыбіня порта — 10—12 метраў. Настолькі вось чыстая вада на Багамах.

Яшчэ праз два дні Юрась з Аленай высадзіліся ў Тампе, дзе селі ў арандаваны аўтамабіль і паехалі ў Х’юстан у Тэхасе, дзе цяпер жывуць. Дарэчы, якраз перад вандроўкай яны набылі новы дом. Там іх чакалі бясконцыя пакункі, скрыні ды валізкі, якія трэба разбіраць — але гэта ўжо прыемныя клопаты.

— Што сказаць? Пасля напружання апошніх месяцаў (праца, набыццё дома, пераезд), я нарэшце адпачыў і выспаўся. Гэта было вельмі важна пераключыцца. На караблі ты ні пра што не клапоцішся: каюту прыбірае сцюард, ежу гатуе кухар, а падае на стол і прыбірае афіцыянт. Ты сапраўды толькі адпачываеш. Нечаканы плюс такога працяглага трансатлантычнага круізу — малая колькасць партоў. Бо ў порце ты ляціш паглядзець як мага больш і атрымаць уражанні. А тут атрымаўся размераны рытм.

Мінус для беларусаў, імаверна, адзін: трэба ці мець пашпарт, які забяспечвае бязвіз на ўвесь маршрут, ці загадзя паклапаціцца пра візы ва ўсе краіны па маршруце.

Каментары24

  • Хоть этому рад
    25.11.2025
    Когда хотел дербанить госпредприятия Беларуси, а пришлось возвращаться к хозяев на дешевом круизе.
  • Такси ТЦК
    25.11.2025
    С корабля на бал. Учитесь как надо жить (А о некоторые только и делают что ноют) 🌲🌴🌵
  • Нереальный чел.
    25.11.2025
    Оказался как политик никакой. Развели с Федутой гэбэшники как детей. А с каким апломбом выступал на соймах БНф. Целый депутат поселкового там некоего совета. Короче, не совсем жил в реальности.

Цяпер чытаюць

Затрыманы член камісіі па вяртанні4

Затрыманы член камісіі па вяртанні

Усе навіны →
Усе навіны

Дар’я Шманай двойчы трапляла ў аварыі ў Маскве на чужым «Мерсэдэсе»25

Прадстаўнікі ЗША і Расіі праводзяць перамовы ў Абу-Дабі 

Сі Цзіньпін сказаў Трампу пра жаданне вяртання Тайваня7

Пазняк пра мірны план Трампа: Гэта не справядліва, але рацыянальна для ЗША91

Амаль 250 украінскіх дронаў атакавалі поўдзень Расіі і анексаваны Крым

Скандал у Брытаніі: кампанія звальняе брытанскіх супрацоўнікаў, але наймае беларусаў9

Беларуска ў Літве атрымала пасведчанне кіроўцы з 11‑й спробы і расказала, колькі гэта каштавала8

У выніку паветранай атакі па Кіеве загінулі шэсць чалавек, ёсць параненыя

Зяленскі: Многія пункты былі ўлічаныя ў плане па Украіне6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Затрыманы член камісіі па вяртанні4

Затрыманы член камісіі па вяртанні

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць