Грамадства11

Алег Трусаў: «Інструкцыя Радзькова – гэта не дэкрэт прэзыдэнта»

Кіраўніцтва ГА «Таварыства беларусай мовы імя Францішка Скарыны» зьвярнулася зь лістом да прэм’ер-міністра Сяргея Сідорскага, у якім заклікае яго скасаваць рашэньне Міністэрства адукацыі аб пераводзе выкладаньня гісторыі Беларусі і геаграфіі на расейскую мову.

Кіраўніцтва ГА «Таварыства беларусай мовы імя Францішка Скарыны» зьвярнулася зь лістом да прэм’ер-міністра Сяргея Сідорскага, у якім заклікае яго скасаваць рашэньне Міністэрства адукацыі аб пераводзе выкладаньня гісторыі Беларусі і геаграфіі на расейскую мову.

Нагадаем, што выкладаньне гісторыі Беларусі і геаграфіі у старэйшых клясах расейскамоўных школаў з 1 верасьня пераведзенае на расейскую мову. Міністар адукацыі Аляксандар Радзькоў падрыхтаваў адпаведны інструкцыйны ліст.

У гутарцы з карэспандэнтам «НН» старшыня ТБМ распавёў наступнае. Зварот да прэм’ера матываваны тым, што інструкцыя міністра адукацыі – гэта не дэкрэт ці ўказ прэзыдэнта, або зьмена ў законе аб адукацыі. Таму, на думку А.Трусава, скасаваньне гэтага рашэньня не запатрабуе складаных працэдурных мерапрыемстаў з боку кіраўніка ўраду. «Мы адаслалі афіцыйныя лісты, а таксама падтрымалі ідэю збору подпісаў за скасаваньне рашэньня Міністэрства адукацыі», – кажа сп. Трусаў. Паводле ягоных словаў, збор подпісаў дае свой плён. Так, зь Міністэрства адукацыі адказалі, што пераход на расейскую мову выкладаньня будзе адбывацца са згоды мясцовых уладаў. «У Лідзе мясцовыя ўлады пастанавілі пакінуць выкладаньне гісторыі Беларусі па-беларуску. А вось менскія ўлады апэлююць да распараджэньня міністра Радзькова», – кажа А. Тусаў. Таму кіраўніцтва ТБМ зьвярнулася зь лістом да міністра Радзькова, у якім даводзіць, што канчатковае слова ў вырашэньні моўнага пытаньня мусіць быць за настаўнікамі-прадметнікамі, вучнямі і іх бацькамі. Алег Трусаў з аптымізмам зазначае, што прайшлі тыя часы, калі ў такія момнты ўсе чакалі на ТБМ: «Цяпер людзі самі распачынаюць збор подпісаў ці ладзяць акцыі ратэсту. Мы толькі падтрымліваем гэтыя ініцыятывы». Прыкладам такой самаарганізацыі сп.Трусаў назваў ініцыятыву па зборы подпісаў берасьцейскіх настаўнікаў, якія жадаюць працягваць выкладаньне сваіх прадметаў па-беларуску. На ягоную думку, толькі збор подпісаў, калі ў адпаведную структуру дасылаецца пэрсанальны ліст, здольны прынесьці перамогу. Такія звароты грамадзянаў нельга пакінуць без адказу, бо гэта агаворана законам. «Я нават ведаю патрэбную лічбу – 50 тысячаў подпісаў вырашылі пытаньне беларусізацыі нашых элктрычак».

Каментары1

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

«Стаяць на сваім, кожны наколькі можа!». Вялікая гутарка з Наталляй Дулінай пра гопнікаў з ГУБАЗіКа, Калеснікаву і што там у каго ў калоніі5

«Стаяць на сваім, кожны наколькі можа!». Вялікая гутарка з Наталляй Дулінай пра гопнікаў з ГУБАЗіКа, Калеснікаву і што там у каго ў калоніі

Усе навіны →
Усе навіны

Стала вядома пра смерць 38-гадовага экс-палітвязня Алега Гнедчыка1

Святлана Алексіевіч павіншавала Ціханоўскую з вызваленнем мужа1

Так жылі багатыя мінчукі 90-х. Прадаюць кватэру ў доме для партыйнай эліты5

Пазняк пра вызваленне палітвязняў: Яны крычалі: «душыць санкцыямі». Тое, што мы бачым — падрыхтавалі іншыя107

«Казырамі не раскідваюцца. Бацька перайграў і знішчыў». Як прапаганда патлумачыла вызваленне Ціханоўскага19

Франак Вячорка пра Ціханоўскага і іншых вызваленых: Спісы мяняліся ў самы апошні момант19

З чым Келаг параўнаў Палац незалежнасці Лукашэнкі?9

«Пабачыў шмат крыві». Сябар 43-гадовага Змітра Каспяровіча расказаў, як знайшоў яго цела3

Вызваленыя грамадзяне Латвіі — Юрыс Ганіньш і Дзмітрыйс Міхайлаўс

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Стаяць на сваім, кожны наколькі можа!». Вялікая гутарка з Наталляй Дулінай пра гопнікаў з ГУБАЗіКа, Калеснікаву і што там у каго ў калоніі5

«Стаяць на сваім, кожны наколькі можа!». Вялікая гутарка з Наталляй Дулінай пра гопнікаў з ГУБАЗіКа, Калеснікаву і што там у каго ў калоніі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць